|
| “Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 2 |
|
Прапануем вашай увазе другую частку фотарэпартажа з вандроўкі Магілёўскага ТБМ па цэнтральнай і паўночнай Віцебшчыне. У гэтай частцы фотасправаздачы прадстаўлены найлепшыя здымкі з Вушаччыны: уласна Вушачаў, мемарыяла “Прарыў”, Селішча, малой радзімы Васіля Быкава – Бычкоў, ваколіц возера Доўгае, а таксама вёскі Празарокі Глыбоцкага раёна.У Вушачах мы пабачылі касцёл св. Лаўрэна (1913 г.); ля вёскі Паперына наведалі мемарыяльны комплекс “Прарыў”; у вёсцы Селішча падзівіліся на велічны касцёл св. Веранікі (1726 г.) кляштара бернардзінцаў; у Бычках наведалі музей-сядзібу выдатнейшага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, адноўленую ў 2004 г.; нарэшце, пераначаваўшы ў ваколіцах с возера Доўгае – самага глыбокага на Беларусі, - раніцай наступнага дня наведалі магілу пачынальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага і Вазнясенскі касцёл (пач. 20 ст.) у вёсцы Празарокі на Глыбоччыне. Заўважым, што на многіх з прыведзеных фотаздымкаў – дзеці, якія, прыняўшы ўдзел у нашым падарожжы, надалі яму своеасаблівы каларыт. Вандруйце з намі!  Касцёл св. Лаўрэна ў Вушачах
 У музеі народнай славы
 ... і каля яго (дзеці)
 Мемарыяльны комплекс "Прарыў" ля вёскі Паперына.
30 чэрвеня 1974 г. у гонар подзвігу партызан Палацка-Лепельскай партызанскай зоны адкрыты мемарыяльны комплекс “Прарыў” (скульптар А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін). Выкананы з бетону, бронзы. Вышыня скульптуры 9 м. У пачатку мемарыяла забетанаваны адрэзак шляху, па якім ішлі на прарыў партызаны. Дарога на перападах рэльефу спускаецца прыступкамі, агінае невялікае балотца, робіцца шырэй каля бронзавай пліты – карты з рэльефнай схемай абароны партызанскай зоны на 11.04.1944 г. з надпісам: “Партызанскія злучэнні Полацка-Лепельскай зоны пасля працяглых жорсткіх бітваў з фашысцкімі карнікамі ў маі 1944 г. каля вёсак Пліна і Паперына здзейснілі легендарны прарыў варожай блакады. Іх было 17185 супраць 60000. Мужнасць народа перамагла смерць і стала бяссмерцем”. Далей дарога, сціснутая шэрымі бетоннымі сценамі, на якіх замацаваны бронзавыя пласціны з назвамі партызанскіх брыгад, што ўдзельнічалі ў прарыве, вядзе да вяршыні ўзгорка. На ім у разрыве бетоннай сцяны-глыбы (вышыня 11 м), якая сімвалізуе прарыў кальца блакады, узвышаецца 9-метровая бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ. На верхняй пляцоўцы ўзвышша, справа ад скульптуры, пахаваны 450 партызан з тых, што загінулі ў час прарыву, устаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву. Побач бронзавая кампазіцыя “Апошні прывал” – 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам: “Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй”. На ўзгорку пасаджаны 16 дубоў, якія сімвалізуюць стойкасць шаснаццаці партызанскіх брыгад.  Музей-сядзіба Быкава
 ТБМ ля музея славутага пісьменніка
 Касцёл св. Веранікі ў вёсцы Селішча (комплекс кляштара бернардзінцаў)
 Касцёл св. Веранікі ў вёсцы Селішча (комплекс кляштара бернардзінцаў)
 Лагер увечары
 Настаўніцы беларускай мовы ставяць намёт
 Празарокі - магіла І. Буйніцкага
 Вазнясенскі касцёл у Празароках
Гл. таксама: “Таямніцы беларускай Поўначы” – фотарэпартаж. Частка 1Па Варшаўскім шляху (фота)Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1) 21:40 16.07.2009 |
| |
|
|
|