галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Адсвяткавалі Купалле (фота)
27-28 чэрвеня грамадска-асветніцкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны накіравалася ў вёску Гута Бялыніцкага раёна. Менавіта там ужо на працягу пяці год ладзіцца сапраўднае гісторыка-этнаграфічнае мерапрыемства – Купальскае свята.

Купалле – старажытнае абрадавае свята сонца і агню, маладосці і кахання. Гэта час росквіту прыроды.

На Беларусі шмат знаходзіцца людзей апантаных, зацікаўленых, якія імкнуцца захаваць культурныя традыцыі. Дзякуючы намаганням такіх людзей і адбылося сучаснае святкаванне Купалля. Свята гэтае амаль цалкам ператварылася ў тэатралізаванае прадстаўленне з некаторымі атрыбутамі купальскай абраднасці: народнымі спевамі, старажытнымі гульнямі, карагодамі, варажбой і скокамі праз вогнішча…

Было цікава і незвычайна!
У наступным годзе абавязкова паедзем зноў. Далучайцеся!

Вікторыя Азаронак

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Арганiзатар сьвята- Алег Мяцелiца

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Збiралi папараць для лазнi...

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Каля вогнiшча...назiралi за хараством прыроды..

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Карагоды вадзiлi...

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Кветачкi рвалi...вяночкi зьвiвалi...

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Музыкi

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Мы i танчылi...

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Панаехала гасцей...з розных куткоў Беларусі

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Прапануем крупнiк- старажытны беларускi напой!

Адсвяткавалі Купалле (фота)
Святочна апраналiся, вяночкамi ўпрыгожвалiся



Гл. таксама:


Фотарэпартаж з Купальскага фэсту (2008 г.)
Купальскі фэст на Друці (2008 г.)

21:14 2.07.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы