галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

ДДТ vs Город 312 – у Магілёве 3 ліпеня
Амаль адначасова 3 ліпеня на розных магілёўскіх пляцоўках выступяць гурты ДДТ і Город 312. Бясплатныя канцэрты, прымеркаваныя да Дня гораду, арганізуюць мабільныя апэратары. На “разагрэве” ў ДДТ будуць гурты Sonica, Las Vegas і Naka.


3 ліпеня, 19.00, пляцоўка насупраць Палацу культуры вобласьці


ДДТ vs Город 312 – у Магілёве 3 ліпеня

Канцэрт папулярнага гурту Город 312 адбудзецца ля Палацу культуры вобласьці (былы Палац культуры “Хімвалакно”). Пачатак а 19.00. Канцэрт ладзіць кампанія МТС. Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя.


Город 312 — поп-рок гурт з гораду Бішкек, Кыргыстан. Існуе з 2001 году. Першы (і пакуль адзіны) пік папулярнасьці гурту прыпаў на 2006 год, найперш дзякуючы песьні «Останусь», якая ўвашла ў саўндтрэк да фільму «Дневной дозор».

У адмысловым рэлізе «Вне зоны доступа», прызначаным для распаўсюду ў Беларусі, у якасьці бонус-трэку ёсьць песьня «Вясна» па-беларуску. Гурт падтрымлівае сувязь зь беларускімі гуртамі Indiga і КлЁндайк. Брат салісткі Аі жыве ў Горадні.
Паводле Вікіпэдыі



3 ліпеня, 18.00, Гандлёвая плошча

ДДТ vs Город 312 – у Магілёве 3 ліпеня

На плошчы перад Ратушай адбудзецца дзьвюхгадзінны канцэрт рок-гурту ДДТ. Публіку “разагрэюць” гурты Sonica, Las Vegas і Naka. Пачатак а 18.00. Канцэрт на Гандлёвай плошчы арганізуе кампанія Velcom.


Аднойчы ўлетку 1980 году Юры Шаўчук, дыплямаваны мастак і паэт-самавучка, сустрэў чатырох маладых людзей... Гэтак і пачаўся гурт ДДТ, які пазьней стаў кашмарам для КГБ, “партыйцаў” ды іншых, але ў той жа час застаўся адным з найпапулярнейшых гуртоў у гісторыі як савецкага, гэтак і расейскага року. Па адной з вэрсіяў назва гурту, нягледзячы на сваю ядавітасьць, першапачаткова была дастаткова бяскрыўднай і расшыфроўвалася як “Дом Дзіцячай Творчасьці” – першае прыстанішча калектыву.

На сёньняшні дзень ДДТ – адзін з найпапулярнейшых расейскіх рок-гуртоў. У 1993 годзе гурт быў названы “Найлепшым гуртом году”, а сам Шаўчук – “Найлепшым рок-музыкам году”. У 1995 годзе Шаўчук наведаў раёны баявых дзеяньня ў Чачні, дзе даў некалькі канцэртаў як для расейскіх вайскоўцаў, гэтак і для чачэнцаў.
Паводле www.letozovet.by



ДДТ vs Город 312 – у Магілёве 3 ліпеня
Naka. Фота naka.by


ДДТ vs Город 312 – у Магілёве 3 ліпеня
Las Vegas. Фота nv-online.info



Паводле vestnik-mogileva.info

08:05 26.06.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы