|
| Экскурсія як напрамак дзейнасці ТБМ |
|
Важным аспектам дзейнасці Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны з’яўляецца арганізацыя разнастайных экскурсій, вандровак і падарожжаў. Прадуманая арганізацыя і правядзенне экскурсій дазваляюць пашырыць кругагляд удзельнікаў вандровак, пазнаёміць іх з багаццямі гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны, помнікамі прыроды, месцамі, звязанымі з жыццём і дзейнасцю выдатных асоб Беларусі. Трэба адзначыць, што ў апошнія гады ў нашай краіне пачынае актыўна развіваецца сфера турыстычных паслуг, што абумоўлена багацейшай гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, яе велізарнымі прыроднымі багаццямі. Нездарма 2009 год аб’яўлены Годам роднай зямлі. Усё гэта падкрэслівае важнасць правядзення краязнаўчых вандровак і экспедыцый. Падарожжы могуць мець розную накіраванасць (краязнаўчыя, літаратурныя, прыродазнаўчыя і інш.), але найчасцей у межах адной вандроўкі спалучаюцца некалькі з вышэйпрыведзеных аспектаў.  Ружаны. Палацавы комплекс Сапегаў. Фота mahilou.org
Прывяду прыклад: у красавіку мы правялі экскурсію па маршруце Глуша – Старыя Дарогі – Завалочыцы - Бабруйск, у межах якой спалучыліся наведванне помнікаў архітэктуры (сядзіба ў Завалочыцах, крэпасць у Бабруйску), малой радзімы пісьменніка Алеся Адамовіча ў Глушы, прыватнага музея Анатоля Белага ў Старых Дарогах. Зазначу, што пры арганізацыі экскурсій важна праяўляць творчы падыход. Напрыклад, карыстаючыся шматлікімі турыстычнымі даведнікамі, сецівам, мы самі распрацоўваем маршруты падарожжаў, рыхтуем тэматычныя буклеты для кожнага з удзельнікаў паездкі, паведамленні пра тую ці іншую мясціну альбо помнік. У час паездкі можна паказаць спецыяльна падабраны фільм краязнаўчай ці іншай накіраванасці, тэматычна звязаны з экскурсіяй. Пасля экскурсіі можна падрыхтаваць, напрыклад, фотаальбом альбо каляндар. Не менш важным побач з прадуманай арганізацыяй падарожжаў з’яўляецца сістэматычнасць і паслядоўнасць у іх правядзенні. Неабходна, каб удзельнікі вандровак выразна ўсведамлялі мэты кожнай з экскурсій і лагічную сувязь з папярэднімі і наступнымі паездкамі, каб яны самі маглі прымаць удзел у абмеркаванні маршрутаў будучых падарожжаў.
 Касьцёл Сьвв. Апп. Пятра й Паўла ў Жупранах. Фота mahilou.orgЛетась Магілёўскае ТБМ здзейсніла шэраг адна- і шматдзённых вандровак па ўсёй Беларусі, падчас якіх мы наведалі дзесяткі найцікавейшых мясцін, пабачылі мноства самых разнастайных помнікаў… Распачаўся і сёлетні сезон падарожжаў. Улетку мы плануем правесці тры шматдзённыя падарожжы па Віцебшчыне, Міншчыне і Гомельшчыне – далучайцеся! Напрыканцы выкажу думку, у справядлівасці якой я пераканаўся на працягу шматлікіх вандровак: Беларусь – гэта сапраўдная terra incognita, а таму з кожнай новай паездкай жадаю ўсім адкрываць яе нанова – і спасцігаць невычэрпныя багацці нашай неацэннай спадчыны. Юрась Каласоўскі
Гл. таксама:Па Варшаўскім шляху (фота)Магілёў-Беразіно-Мінск. ФотаБарысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкіМагілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайАдзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)Фотарэпартаж з паездкі на ўсход МагілёўшчыныДастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаўПадарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыяКосава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Па прасторах Берасцейшчыны Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)Старажытны Мсціслаў запрашаеТурэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)Фотарэпартаж з Купальскага фэстуКупальскі фэст на ДруціВандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4) Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй БеларусіГальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1) 23:19 20.05.2009 |
| |
|
|
|