На занятках гуртка ў мінулую сераду адбылася размова пра істот прыгожых, непрадказальных, незалежных, усімі ўлюбёных – нашых котак. Яны побач з намі ў нашым жыцці, мужна і аддана любяць нас і патрабуюць толькі аднаго – нашай дабрыні. Размова за гарбаткай склалася сама сабою, і вечар удаўся ўтульным.
Заняткі наведаў музыка Арцём, які рыхтуе са сваім гуртом на канец траўня канцэртную праграму. Таксама мы згадалі бліжэйшыя мерапрыемствы і абмеркавалі планы Магілёўскай суполкі ТБМ.
На наступныя заняткі, што адбудуцца ў сераду, 20 траўня, у 18.30, нашай выкладчыцай прапануецца тэма “Сучасная жаночая паэзія”. Рыхтуйцеся! 21:46 17.05.2009 |