Напэўна, кожны з нас калiсьцi перакладаў беларускамоўныя тэксты на рускую мову i наадварот. А як жа часта шмат хто марыў зрабiць руцiнны пераклад з адной мовы на iншую аўтаматычным працэсам, якi б не патрабаваў вялiкiх стратаў нерваў i канцэнтрацыi! Гэта палегчыць "жыццё" як рэдактарам, так i звычайным людзям... карыстальнiкам камп'ютараў.

Так, сапраўды, у сённяшнiм свеце шмат што робiцца менавiта пры дапамозе "жалезнага" сябра чалавека. Варта сказаць, нават справа беларусiзацыi вельмi моцныя пачаткi мае дакладна там...
Менавiта таму сёння мы пагутарым са стваральнiкам унiкальнага для Беларусi перакладчыка — БелАзара Алегам АЗАРОЎСКІМ, якi ўжо не адзiн год займаецца абеларушчваннем Iнтэрнэт- i камп'ютарнай прасторы.
— Спадар Алег, распавядзiце, калi ласка, увогуле пра БелАзар! Што гэта за праграма, для чаго яна патрэбна i што змяшчае?— З часу з'яўлення персанальных камп'ютараў прагрэсiўнае чалавецтва не пакiдала iдэя перакласцi на "электронны розум" чарнавую працу па перакладзе тэкстаў з адной мовы на iншую. Менавiта гэтай мэце служыць i БелАзар — ён палягчае працу руска-беларускага перакладчыка. Зваротны беларуска-рускi напрамак перакладу таксама падтрыманы, хоць асноўная ўвага надаецца перакладу на беларускую мову. Такiм чынам БелАзар — гэта электронная праграма-перакладнiк.
БелАзар бярэ на сябе руцiнныя аперацыi чалавека-перакладчыка: падрыхтоўка чарнавога перакладу тэксту, выяўленне арфаграфiчных i часткова сiнтаксiчных памылак у зыходным тэксце. Праграма мае ўбудаваны перакладны слоўнiк. Ён змяшчае артыкулы — асобныя словы i ўстойлiвыя словазлучэннi абедзвюх моў. Для кожнага слова захоўваецца яго парадыгма (набор формаў слова), а таксама некаторыя граматычныя i сiнтаксiчныя прыкметы, найбольш важныя падчас перакладання. Артыкулы розных моў злучаныя перакладнымi сувязямi. Гэтыя сувязi маюць розныя прыярытэты — найбольш часта выкарыстаныя пераклады атрымлiваюць пераважны прыярытэт. Апошняя апублiкаваная летась версiя БелАзара мае слоўнiк з прыкладна 81 тыс. беларускiх i 149 тыс. рускiх артыкулаў, злучанымi памiж сабою 97 тыс. перакладных сувязяў.
— Атрымлiваецца, што БелАзар выконвае за чалавека толькi "чарнавую" працу, а рэдактаваць застаецца за карыстальнiкам! Цi не лягчэй, у пэўным сэнсе, перакладаць самому з самага пачатку?— Усё залежыць ад якасцi "чарнавiка", якi выдае праграма, i ад ступенi валодання абедзвюма мовамi самога карыстальнiка. Калi час карэктавання атрыманага тэксту меншы за час, што патрабуецца карыстальнiку на ручную "набiўку" перакладу, — адказ вiдавочны. З асабiстага досведу магу сказаць, што БелАзар мне значна палягчае перакладанне. Я час ад часу займаюся перакладамi на беларускую мову розных камп'ютарных праграм. I каб паскорыць сабе працу, некалi стварыў невялiкi дадатак. Ён проста замянiў рускiя словы ў тэксце на найбольш прыдатныя беларускiя. Ужо тады быў атрыманы бачны эфект. Далей — болей. Так узнiк БелАзар.
— А ўвогуле, на каго арыентаваны гэты перакладчык?— Напачатку праграма была накiравана на такiх, як я сам — аматараў, хто бавiў час перакладамi праграм, вэб-старонак на родную мову. I слоўнiк у БелАзары быў з камп'ютарным ухiлам. Але паступова слоўнiк павялiчваўся, у тым лiку дзякуючы ўнёскам iншых людзей. На сёння БелАзар — гэта ўнiверсальны перакладчык. У мяне няма дакладнай статыстыкi, але я ведаю: iм карыстаюцца i аматары, i прафесiяналы, журналiсты, студэнты i школьнiкi, фiзiкi i лiрыкi.
— Вынiкае, што БелАзар — гэта амаль, што народная з'ява?— Можа, i так. Напачатку, калi база толькi пачынала напаўняцца, бадай, палову артыкулаў складаў уклад карыстальнiкаў праграмы. Некалькi разоў слоўнiк праграмы цалкам аддаваўся пад кантроль iншых рэдактараў, якiя яго актыўна пашыралi. Цяпер сiтуацыя крыху iншая — агульна-ужывальная лексiка збольшага ўжо ўведзена, i цяпер я больш увагi надаю пошуку памылак i якасцi дадатковай iнфармацыi. А гэта ўжо патрабуе больш прафесiйны ўзровень удзельнiкаў.
— Наколькi я ведаю, гэта не адзiны ваш праект. Распавядзiце, калi ласка, пра iншыя якiясьцi цiкавыя!— Калi казаць пра лiнгвiстычныя праекты, у якiх я браў удзел, то трэба, напэўна, успомнiць праект па стварэннi граматычнага слоўнiка "Словаспiс", i праект электроннага слоўнiка беларускай мовы "Тэза". Мяне запрасiў туды супрацоўнiк iнстытута мовазнаўства Уладзiмiр Кошчанка. На жаль, мы не здолелi вырашыць праблему фiнансавання, i праект быў прыпынены на этапе дэма-версii. Хоць задума была вельмi неблагая, i патэнцыйна гэты слоўнiк мог бы стаць бэстсэлерам сярод электронных навучальных дапаможнiкаў. Магчыма, некалi мы яшчэ пабачым яго ў кнiжных крамах. Таксама я адмiнiструю невялiкi сайт "Sоft па-беларуску" (httр://bеlsоft.tut.bу), дзе выкладваю пераклады праграм на беларускую мову, свае i iншых аматараў. Дарэчы, на маiм хатнiм камп'ютары большасць праграм маюць беларускую мову iнтэрфэйсу, мабыць за выключэннем самой АС Windоws i некаторых iншых.
— I, як заўжды, усё ўпiраецца ў эканамiчны складнiк. А цi спрабавалi вы звярнуцца да кагосьцi, хто мае пэўныя грашовыя звесткi — дзяржава альбо прыватныя спонсары?
— Так, iншыя ўдзельнiкi праекта гэтым займаюцца, i, магчыма, сiтуацыя яшчэ зменiцца.
— Цi не ўзнiкала ў вас жаданне зрабiць сiстэму выпраўлення памылак, напрыклад, у Wоrdе?— Некалi я ўжо публiкаваў базу беларускiх словаформаў БелАзара для адной з бясплатных сiстэм арфакантролю. А на сёння для Worda ёсць неблагая сiстэма праверкi арфаграфii "Правапiс" (
pravapis.tut.by).
Сапраўды, такога аўтаперакдачыка Беларуская электронная прастора яшчэ не бачыла. Няхай ёсць i невялiчкiя недахопы, але будзем памятаць, што машына, па сутнасцi, розуму не мае i робiць усё, так бы мовiць, "па загадзе" — а прадугледзець усё немагчыма! Варта дадаць, што гэта праект-першапраходзец. А таму, будзем спадзявацца, у хуткiм часе камп'ютарная Беларусь, натхнёная прыкладам БелАзара, пачне варушыцца i ў гэтай важнай моўнай справе. Тыя ж, каго зацiкавiла гэтая праграма, маюць магчымасць бясплатна (!) перапiсаць яе на сайце спадара Алега Азароўскага —
belazar.belinter.net.
"Звязда"