У чацвер, 21 траўня, адбудзецца прэзентацыя кнігі магілёўскага гісторыка Ігара Пушкіна “Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.)”, у якой асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 1920—30-я гг. Пачатак а 18.00Аўтар асвятліў прычыны, сутнасць і гістарыяграфію беларускага ўзброенага супраціву. У канцы маецца бібліяграфія па тэме даследавання. Зборнік змяшчае больш за 110 дакументаў, каторыя аб’ектыўна асвятляюць тагачасныя грамадска-палітычныя падзеі. Аснову кнігі складаюць дакументы з дзяржаўных архіваў Беларусі. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. У якасці навуковых рэцэнзентаў кнігі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук, дацэнт А. Р. Агееў. Кніга выдадзена пры падтрымцы МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.) : дакументы і матэрыялы / Ігар Пушкін. — Мінск : Медысонт, 2009. — 192 с.
Кантактныя тэлефоны:
Алег - 245-64-52 (МТС), 388-35-61 (Velcom) Гл. таксама:Ігар Пушкін. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.) 20:04 13.05.2009 |