галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Вечарына з удзелам сяброў Магілёўскага ТБМ у 37 школе
Сёння, 13 траўня, у актавай зале СШ №37 г. Магілёва адбылося выступленне сяброў Магілёўскага ТБМ пісьменніцы Таццяны Барысік і выкладчыка МДУ імя А. Куляшова Віталя Еўмянькова.

Падчас творчай сустрэчы, на якой прысутнічала каля 40 адзінаццацікласнікаў, Таццяна Барысік чытала свае вершаваныя і празаічныя творы, а Віталь Еўмянькоў прэзентаваў уласную незвычайную кнігу “Успаміны ваяводы, або Пялёсткі белай ружы” , напісаную ў вельмі рэдкім і амаль забытым у беларускай літаратуры жанры шляхецкай гавэнды. У кнізе адлюстраваныя падзеі ХVІІІ стагоддзя, што адбыліся на тэрыторыі Наваградскага ваяводства перад першым падзелам Рэчы Паспалітай. “Успаміны ваяводы, або Пялёсткі белай ружы” ўтрымліваюць літаратурную містыфікацыю. Кніга мае ўяўнага аўтара – шляхціча Тадэвуша Княтынскага, рукапіс якога нібыта знайшоў сучасны аўтар.

Алег Дзьячкоў, старшыня Магілёўскага ТБМ


Гл. таксама:

Віталь Еўмянькоў напісаў шляхецкую гавэнду

19:48 13.05.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы