Гераічная абарона Магілёва настолькі ўразіла Канстанціна Сіманава, што апошнім жаданнем выдатнага пісьменніка стала тое, каб яго прах быў развеяны на Буйніцкім полі – месцы, на якім падчас абароны горада ў ліпені 1941 г. на Буйніцкім полі адбылася адна з найбольш жорсткіх бітваў з танкавымі часцямі вермахта.

Канстанцін Сіманаў і Аляксей Сіманаў…У пачатку ліпеня 1941 г., пасля таго, як камандуючы Заходнім фронтам генерал арміі Паўлаў Д.Г. быў арыштаваны, фронтам з Магілёва некалькі дзён камандаваў генерал-лейтэнант Яроменка А.І. Менавіта ён, як ніхто іншы, ведаў, што тут адбывалася і па праву падзяляў падзеі абароны горада на 3 этапы:
першы працягваўся з 3 па 10 ліпеня 1941 г., калі адыходзячыя часці 13-й арміі і карпусоў, заняўшы абарону на Дняпроўскім рубяжы, вялі напружаныя разведвальныя баі на дальніх і блізкіх подступах да горада. Перадавыя атрады на выгадных рубяжах, за 20-50 км наперадзе ад асноўнай лініі абароны, сустракалі праціўніка і нечаканымі ўдарамі вымушалі яго разгортвацца ў баявы парадак і тым самым замаруджвалі прасоўванне немцаў, выйгравалі час, неабходны для стварэння абарончага рубяжа па Дняпры і канцэнтрацыі войск Чырвонай Арміі, падыходзячых з тыла;
на другім этапе (з 10 па 16 ліпеня) ўпартыя баі праходзілі на асноўнай паласе абароны перад Магілёвам і на ўсходнім беразе Дняпра ў раёнах фарсіравання ворагам ракі. Важнейшым вынікам баёў гэтага этапу было вымотванне і знішчэнне жывой сілы ворага і яго тэхнікі;
трэці этап абароны працягваўся з 16 па 26 ліпеня, калі войскі, гераічна абараняўшы Магілёў, апынуліся ў поўным акружэнні. Злучэнні 61-га стр. корпуса былі акружаны і расчленены ворагам. 172-я стр. дывізія і 394-ы стр. полк аказаліся адрэзанымі ад астатніх сіл корпуса на заходнім беразе Дняпра.

Аляксей Сіманаў з сябрамі Магілёўскага ТБМЛёс выдатнага пісьменніка Канстанціна Міхайлавіча Сіманава, лаўрэата шасці Дзяржаўных прэмій СССР і Ленінскай прэміі, Героя Сацыялістычнай Працы, цесна пераплёўся з Магілёвам. У 1941 г. ён, ваенны карэспандэнт газет "Известия" і "Красная Звезда", быў сведкам шматдзённай гераічнай абароны горада. Гэта гістарычная падзея пакінула глыбокі след у жыцці пісьменніка. Магілёву прысвечапы яркія старонкі трылогіі "Жывыя і мёртвыя", "Салдатамі не нараджаюцца", "Апошняе лета", кнігі "Розныя дні вайны".
У фільме "Шел солдат" знята Буйніцкае поле - лета, высокае хлебнае поле, прастор на даляглядзе. I аўтар фільма Сіманаў расказвае: "Одному человеку этот мирный сейчас пейзаж ничего не говорит, а для другого - это поле боя... Я не был солдатом, был всего-навсего корреспондентом, но и у меня есть кусок земли, который мне вовек не забыть - вот это поле за Могилевом, где я впервые видел в июле сорок первого, как наши сожгли тридцать девять немецких танков и бронетранспортеров".

Аляксей Сіманаў на Савецкай плошчыМенш за суткі былі ваенныя карэспандэнты ў 1941-м у распалажэнні палка Куцепава. Гутарылі з людзьмі, прайшлі па траншэях да падбітых танкаў. I Сіманаў убачыў у камдзіве генерале Раманаве, у Куцепаве і людзях яго палка сапраўдных герояў. Сёння мы ўжо ведаем, што ў аснове збіральнага літаратурнага вобраза Сярпіліна ляжаць асобы камандзіраў, сустрэтых Сіманавым пад Магілёвам.
Нашаму гораду належала вялікае сэрца Сіманава. Ён неаднаразова прыязджаў сюды, падоўгу хадзіў па гэтым полі і іншых месцах былых баёў, сустракаўся з ветэранамі вайны, выступаў перад рабочымі і студэнтамі, вёў ажыўленую перапіску з магілёўцамі.

У Магілёўскай ратушыБыла ў Сіманава і асабістая сімпатыя да Магілёўшчыны - першая яго жонка, Яўгенія Самуілаўна Ласкіна, нарадзілася ў Шклове.
28 жніўня 1979 г. пісьменніка не стала. Яго пахаванне - яшчэ адна драматычная старонка нашай гісторыі. У ЦК КПСС не захацелі прызнаць волю пакойнага і прынялі рашэнне аб пахаванні К.Сіманава на Новадзявочых могілках у Маскве. Але родныя зрабілі так, як завяшчаў іх муж і бацька. 8 верасня 1979 г. жонка Сіманава, Ларыса Жадава, яго дзеці Аляксей, Марыя, Кацярына і сакратар Ніна Гардон прывезлі урну з прахам пісьменніка ў Магілёў. На Савецкай плошчы іх сустрэлі абласны ваенны камісар палкоўнік Ціханаў І.А., супрацоўнік абласнога краязнаўчага музея Палажэнцава Т.Ф., дырэктар Крычаўскага краязнаўчага музея Мельнікаў М.Ф. і ветэран 388-га стр. палка Пяткоў В.А. Далей Ціханаў І.А. расказвае: "У такім складзе мы і накіраваліся на Буйніцкае поле. I толькі па дарозе я даведаўся, што Ларыса Аляксееўна прывезла урну з прахам. “Гэта наша сямейная справа,” - сказала яна.

Фота на памяцьУсё праходзіла імкліва. На полі Аляксей узняў урну, сышоў з дарогі, адкрыў яе і рассеяў прах бацькі. Выкапалі невялікую яму-магілку, паставілі туды ўрну і ўсе, па звычаю, кінулі ўніз па жмені зямлі. Дзеці выціралі слёзы. Было трывожна на душы, нервы напружаны. Над полем апускаўся змрок.
Праз год, 25 лістапада 1980 года, на Буйніцкім полі адбылося адкрыццё мемарыяльнага знака Сіманаву К.М. Быў мітынг, на які прыехала вялікая дэлегацыя маскоўскіх і беларускіх пісьменнікаў, сярод іх - Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Аляксей Пысін. Камень-валун, на якім высечана прозвішча-аўтограф пісьменніка, быў выбраны роднымі Сіманава на тэрыторыі рэспубліканскага музея валуноў, а пісьменнік Алесь Адамовіч дамовіўся з кіраўніцтвам Беларускай ваеннай акругі аб дастаўцы яго ў Магілёў. Дарэчы, важыць камень 15 тон...

Аляксей Сіманаў у БуйнічахСёння, у Дзень Перамогі, мы прапануем вашай увазе фотарэпартаж з прыезду ў наш горад Аляксея Сіманава – сына выдатнага пісьменніка, паэта, драматурга, журналіста Канстанціна Міхайлавіча Сіманава, імя, справы і лёс якога назаўсёды звязаны з Магілёвам. Менавіта Канстанцін Сіманаў у сваёй трылогіі “Жывыя і мёртвыя” ўвекавечыў бессмяротны подзвіг абаронцаў Магілёва, які стаў прыкладам бязмежнай мужнасці і адданасці радзіме. Аляксей Сіманаў наведаў Магілёў 6 снежня 2008 г. з нагоды 91-й гадавіны з дня народзінаў свайго бацькі (28 лістапада 1915 г.) Падчас наведвання горада Аляксей Сіманаў выступіў у Беларуска-Расійскім універсітэце, Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя К. Маркса, Магілёўскай гарадской ратушы і, канешне ж, наведаў Буйніцкае поле…

Аляксей Сіманаў у Буйнічах“Многае з таго, што ён хацеў, бацьку не далі зрабіць. Насуперак настойлівым спробам стварыць адзіную гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ён даказваў, што памяць пра вайну ў кожнага свая – у гэтым яе ўнікальнасць”, - зазначыў Аляксей Сіманаў, выступаючы ў Магілёве.
Пдзвіг абаронцаў Магілёва, як і подзвіг усяго беларускага народа, які стаў асновай нашай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, – назаўсёды ў нашай памяці і нашых сэрцах.