галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў" (абноўлены, + фота)
Затрыманьнямі скончыўся канцэрт гурту “Ляпіс Трубяцкой” у Магілёве. Калі музыкі сталі выконваць кампазыцыю “Belarus Freedom” моладзь разгарнула бел-чырвона-белыя сьцягі.

Затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў" (абноўлены, + фота)
"Ляпіс Трубяцкой" у Магілёве. Фота freemogilev.info


Тут жа, паводле маладых людзей, у залю клюбу “Ліга”, дзе праходзіў канцэрт, уварваліся міліцыянты і пачалі хапаць тых, хто трымаў сьцягі. Затрымлівалі і тых, хто меў на вопратцы ды заплечніках нацыянальную сымболіку — невялікія бел-чырвона-белыя сьцяжкі й “Пагоні”. Агулам затрымалі каля дваццаці чалавек.

Затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў" (абноўлены, + фота)
"Ляпіс Трубяцкой" у Магілёве. Фота freemogilev.info


На дваццаць тры гадзіны ў Ленінскім аддзеле міліцыі ўтрымліваліся трое маладых людзей. Вядома імя адно з іх — гэта Станіслаў Сенакосаў. Ён адзін зь першых разгарнуў сьцяг.

08.05.2009 09:05

Станіслава Сенакосава, Віталя Маркава ды Аляксандра Цітова затрымалі ў 21.30, а выпусьцілі каля гадзіны ночы.

“Калі музыкі пачалі выконваць кампазыцыю “Freedom Belarus” я разгарнуў сьцяг. Да мяне адразу ж падбеглі амапаўцы заламалі рукі, ударылі пад дых і зацягнулі ў машыну. Потым ў яе запіхнулі Віталя Маркава ды Аляксандра Цітова. У міліцыі на нас склалі пратакол апытаньня, копію якога нам адмовіліся даваць. Нам сказалі, што мы пастаўленыя на фота-відэаўлік”, - паведаміў па вызваленьні Станіслаў Сенакосаў.

Затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў" (абноўлены, + фота)
"Ляпіс Трубяцкой" у Магілёве. Фота freemogilev.info


Дапытваў хлопцаў старшы лейтэнант Вячаслаў Акуліч. Па сканчэньні канцэрту міліцыянты вышуквалі й ненадоўга затрымлівалі маладых людзей, у якіх на вопратцы ды заплечніках была нацыянальная сымболіка — невялікія бел-чырвона-белыя сьцяжкі й “Пагоні”. Паводле відавочцаў, агулам затрымалі каля дваццаці чалавек.

Радыё Свабода


Сяргей Міхалок: “Мы – міралюбівыя хлопцы!”

Вашы канцэрты заўсёды адбываюцца пры падвышаным узроўні бясьпекі. Сёньня ў клюб спэцыяльна прывезьлі “брамы-мэталяшукальнікі”, па залі расстаўленыя “наглядчыкі”. Публіку іх прысутнасьць яўна скоўвала. Скок ня ў той бок – і цябе выводзяць з залі.


Усё, што зьвязана з сыстэмай бясьпекі на канцэртах, мела нараканьні. Канечне, нам гэта не падабаецца. Але гэта частка таго, што называецца сучасны канцэрт. Бяз гэтага не атрымоўваецца. Мы імкнемся гэта гасіць. Нягледзячы на наш пагрозьлівы выгляд, мы – міралюбівыя хлопцы!


Затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў" (абноўлены, + фота)
"Ляпіс Трубяцкой" у Магілёве. Фота freemogilev.info

Затрыманьні на канцэрце "Ляпісаў" (абноўлены, + фота)
"Ляпіс Трубяцкой" у Магілёве. Фота freemogilev.info




Кліп «Belarus Freedom»


Гл. таксама:

Канцэрт "Ляпісаў" перанеслі ў "Лігу"
“Ляпіс Трубяцкой” у Лядовым палацы 7 траўня

23:35 7.05.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы