галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Габрэі адраджаюць Школішча (фота)
Закінуты будынак былой насоснай водаправоднай станцыі на вул. Вялікая Грамадзянская, 13 перадаюць ва ўласнасьць Іудзейскай аўтаномнай рэлігійнай грамадзе Магілёва. Сваю згоду даў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Пасьля рэканструкцыі ў будынку разьмесьціцца сынагога ды цэнтар габрэйскай грамады.

Габрэі адраджаюць Школішча (фота)
Вялікая Грамадзянская, 13. Фота www.aen.ru


Як паведамляе Агенцтва Габрэйскіх Навінаў, цягам апошніх 6 гадоў сумеснымі намаганьнямі старшыні грамады Элі Гэніліса, пры актыўнай падтрымцы кіраўніка гарвыканкаму Віктара Шорыкава ды іншых супрацоўнікаў установы былі сабраныя дакумэнты. Неабходнае прадстаўленьне рыхтаваў глава прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей. Пасьля чаго было прынятае станоўчае рашэньне.

Габрэі адраджаюць Школішча (фота)
Фота www.aen.ru


Будынак на беразе Дняпра раней зьяўляўся культавай габрэйскай пабудовай. Да рэвалюцыі тут знаходзіўся пераважна габрэйскі раён Школішча зь некалькімі сынагогамі ды габрэйскімі школамі.

Габрэі адраджаюць Школішча (фота)
Панарама Школішча сёньня. Фота mahilou.org

Цяпер на гэтым месцы захаваліся тры габрэйскія культавыя будынкі. Найбольш захаваны будзе перададзенае грамадзе.

15:04 6.05.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы