галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Ці будзе "Лад" беларускамоўным?
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны мае намер пачаць збор подпісаў грамадзян пад зваротам да ўладаў аб стварэнні беларускамоўнага дзяржаўнага тэлеканала. Пра гэта паведаміў Рацыі старшыня грамадскага аб'яднання Алег Трусаў. Збор подпісаў плануецца распачаць у верасні, паколькі летам – у сезон адпачынкаў - такую працу праводзіць складана.

Ці будзе "Лад" беларускамоўным?Алег Трусаў лічыць, што стварэнне такога канала абсалютна магчымае:

- Ёсць два варыянты. Зрабіць беларускамоўным напрыклад "ЛАД". У "ЛАДзе" было напрыклад 27% па-беларуску, пасля маёй сустрэчы з Зімоўскім стала 40%. Калі гэтую працэдуру працягнуць, то яго магчыма зрабіць цалкам беларускамоўным. Можна стварыць спецыяльна новы канал і сабраць туды розныя перадачы. Гэта ўжо справа не нашая, гэта справа Зімоўскага і яго каманды. Я упэўнены, што гэта раней ці пазней будзе. Калі мы прабівалі спадарожнікавы канал, над намі ўсе смяяліся, асабліва апазіцыя. Зараз "Белсат" пражыў ужо 2-гі год і ніхто не смяецца, так і тут.

Алег Трусаў месяц таму ўжо звяртаўся да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з адпаведнай просьбай. Яго зварот быў пераадрасаваны ў Міністэрства інфармацыі, адкуль і прыйшоў адказ. У ім, у прыватнасці, адзначаецца, што ў Беларусі ўжо працуе дастаткова нацыянальных тэлеканалаў, а стварэнне яшчэ аднаго патрабуе вялікіх фінансавых сродкаў.

racyja.by

16:17 3.05.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы