Выступ мусіў прайсьці 24 красавіка ў клюбе “Мэтро”. У Магілёў гурт J:МОРС ехаў з прэзэнтацыяй новага альбому “Аквамарын”.  Чаму не адбылася прэзэнтацыя, афіцыйнай інфармацыі няма. Адміністратар форуму сайту jmors.by, адказваючы на пытаньне пра прычыны адмены канцэрту, спасылаецца на клюб “Мэтро”. Магілёўскі сайт 222.by піша, што за свой выступ гурт запатрабаваў блізу $10 000. Аднак да пятніцы, калі мусіў адбыцца канцэрт, было распрададзена ўсяго каля ста білетаў коштам у Br25000. Па вэрсіі сайту, кіраўніцтва клюбу папросту спалохалася, што мерапрыемства не акупіцца. Раней J:МОРС двойчы наведваў з канцэртамі Магілёў. Выступы праходзілі на сцэнах клюбу “Ліга” ды гарадзкой філярмоніі. Як адзначае сайт 222.by, тады кошты білетаў былі “дастаткова ўмеранымі”. Тым часам, як абяцаюць прадстаўнікі гурту, J:МОРС усё ж прыедзе ў Магілёў, але восеньню – у межах чарговага вялікага туру. Гл. таксама:“Bez bileta” не прыедуць. Канцэрт адмененыКанцэрт “Нэйрадзюбелю” ў Магілёве адменены 21:30 26.04.2009 |