 Паўабаронца барысаўскага БАТЭ Сяргей Крывец будзе пісаць у сваім блогу на сайце esport.by на беларускай мове. Да футбаліста ўжо неаднаразова звярталіся з просьбай пачаць выстаўляць частку пастоў на роднай мове. Урэшце Сяргей Крывец выставіў апытанне, ці хочуць наведвальнікі рэсурсу чытаць ягоныя разважанні па‑беларуску. І большасці такая ідэя спадабалася. Ужо наступны запіс Сяргей паабяцаў зрабіць на беларускай мове. Сяргей Крывец нарадзіўся 6 чэрвеня 1986 году ў Гродна. Трохразовы чэмпіён Беларусі ў складзе БАТЭ. Летась Сяргей Крывец у апытанні на званне найлепшага футбаліста краіны заняў шостае месца. Стаў адным з суаўтараў выхаду БАТЭ ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў, забіў «Ювентусу» першы беларускі гол у Лізе чэмпіёнаў. Гулец моладзевай зборнай, за нацыянальную правёў адзін матч. nn.by, фотаnaviny.by 18:16 22.04.2009 |