галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

“Наша страва” ў Магілёве
“Наша страва” ў МагілёвеПрэзэнтацыя новай кнігі “Наша страва” з удзелам укладальніка Алеся Белага адбылася ў Магілёве.

Прэзэнтацыі прайшлі ў трох месцах: у Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Аркадзя Куляшова, ва ўнівэрсытэце харчаваньня ды ў прыватным грамадзкім цэнтры. Кнігу “Наша страва” магілёўцам прадставіў гісторык, дасьледчык матэрыяльнай культуры беларусаў Алесь Белы.

Выданьне ўтрымлівае дзесяць разьдзелаў, сярод якіх – “Супы”, “Стравы з бульбы”, “Стравы з рыбы”, “Малочныя прадукты”, “Алькагольныя напоі”.

“Наша страва” ў МагілёвеНа старонках кнігі, праца над якой працягвалася восем гадоў, аўтары прапануюць чытачам даведацца, якой была традыцыйная беларуская кухня, чым ёсьць прыстойная беларуская карчма, якая гісторыя ў нацыянальных страваў.

Алесь Белы лічыць, у першую чаргу кніга “Наша страва” павінна зацікавіць людзей, чыя прафэсія зьвязаная з кулінарнай ды гастранамічнай культурай. Аднак, як зазначыў гісторык, сустрэчы ў Магілёве паказалі, што студэнты з гуманітарнага ўнівэрсытэту выявілі большае зацікаўленьне новым выданьнем, чым студэнты ўнівэрсытэту харчаваньня.

www.radyjo.net

15:07 27.02.2009
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы