галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Сьвяточнае шэсьце ў Магілёве (фота)
Сьвяточнае шэсьце ў Магілёве (фота)У Магілёве адбылося вечаровае тэатралізаванае шэсьце з удзелам Дзедаў Марозаў, Сьнягурак і трактараў “Беларус”.

Сьвяточнае шэсьце, якое традыцыйна ладзіцца 25 сьнежня, сёлета пачалося на Савецкай плошчы пасьля заходу сонца. Некалькі сотняў навагодніх пэрсанажаў прайшлі з паходнямі па цэнтральнай вуліцы Магілёва да сквэру 40-годзьдзя Перамогі.

Тэатралізаваную калёну ўтварылі дзясяткі Дзедаў Марозаў і Сьнягурак, казачныя героі, а таксама прадстаўнікі гарадзкіх прадпрыемстваў у сьвяточных строях і супрацоўнікі міліцыі. Сьвяточнае шэсьце ў Магілёве (фота)Акрамя машынаў ДАІ ды хуткай дапамогі, шэсьце суправаджалі два зялёныя трактары “Беларус”, упрыгожаныя сінімі гірляндамі. Падчас сьвяточнага мерапрыемства праз дынамікі гучалі савецкія й сучасныя навагоднія песьні.

За шэсьцем назіралі некалькі тысячаў магілёўцаў, якія ўтварылі жывы ланцуг уздоўж цэнтральнай вуліцы. Людзі здымалі казачных герояў на фотаапараты й камэры мабільных тэлефонаў. Найбольш удзячнымі гледачамі былі дзеці.

www.radyjo.net

Сьвяточнае шэсьце ў Магілёве (фота)

Сьвяточнае шэсьце ў Магілёве (фота)

23:59 26.12.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы