галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Наступную дыктоўку напішуць і чыноўнікі?
21 лютага сьвет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Сёлета, як і ўсе папярэднія гады з таго часу, як UNESCO ўсталявала гэтую дату, афіцыйная Беларусь ніяк яе не адзначала. 6 сьнежня Таварыства беларускай мовы накіравала ў Адміністрацыю прэзыдэнта і Палату прадстаўнікоў лісты з прапановай сьвяткаваць дзяржаўным органам дату 21 лютага разам з актывістамі беларушчыны.

Наступную дыктоўку напішуць і чыноўнікі?
Дыктоўка ў Магілёве 23 сакавіка 2008 году. Фота mahilou.org


Першай рэакцыяй на гэта старшыня ТБМ Алег Трусаў лічыць прызначаную на 5 студзеня сустрэчу з намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўсеваладам Янчэўскім. Пра сутнасьць прапаноў — спадар Трусаў:

“Разам з уладамі правесьці гэтае сьвята, пісаць дыктоўку па беларускай мове і да таго падобныя імпрэзы, каб 21 лютага адзначыць разам і грамадзкасьцю, і ўладамі. Тым больш што ў наступным годзе будуць дзясятыя ўгодкі гэтага міжнароднага сьвята”.

Паводле Радыё Свабода

Гл. таксама:


У Магілёве пісалі дыктоўку (фота)

20:00 23.12.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы