Да 125-годзьдзя з дня нараджэньня Янкі Маўра тэатар “Ц.У.Д.!” і Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт прадстаўляюць “Падарожжа ў пекла”. Эксцэнтрычная містэрыя паводле аднайменнай фантастычнай аповесьці Янкі Маўра. Сярод выканаўцаў – Віктар Жыбуль і Вера Бурлак.  Вера Бурлак і Віктар Жыбуль. Фота mahilou.org
Містэрыю можна ўбачыць 13 сьнежня а 16-ай гадзіне ў першым корпусе Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту на вуліцы Касманаўтаў (Малая харавая заля, другі паверх). Гл. таксама:Вера Бурлак і Віктар Жыбуль у Магілёве (фота, відэа) 18:35 12.12.2008 |