Шаноўныя сябры, ідзе падпіска на першыы квартал 2009 года. У каталогу інфармацыя пра газету знаходзіцца на ст. 75. Цана нязначна павялічылася. На 2009 год газета мае добры рэдакцыйны партфель і плануе для друку тэксты самых розных матэрыялаў, з рознымі поглядамі і падыходамі, у тым ліку і адрознымі ад пазіцыі рэдакцыі. Мы будзем працягваць друк мовазнаўчых і гістарычных матэрыялаў у выкладанні тых аўтараў, якіх вы не знойдзеце на старонках іншых выданняў. Кожны нумар “Нашага слова” - гэта далікатны і свежы зрэз сучаснасці і мінуўшчыны, а ў некаторых выпадках спроба заглянуць у будучыню. Мы не стараемся навязваць чытачу сваю думку ці погляды. Мы падаём факты. Чытайце, даведвайцеся, думайце. Будзьце з намі, і вы будзеце з усёй Беларуссю. Кошт падпіскі на 1 месяц – 2470 руб. Кошт падпіскі на 3 месяцы – 7410 руб. Кошт падпіскі на 6 месяцаў – 14820 руб. Старонка ў інтэрнэце: tbmlida.byhost.org/slova.htm 14:47 6.12.2008 |