галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Дні памяцi Канстанцiна Сiманава ў Магiлёве
Сёння, 6 снежня, старшыня Магiлёўскага гарвыканкама Вiктар Шорыкаў прыме расiйскую дэлегацыю ў Ратушы. Чакаецца, што ў Магiлёў прыедзе сын пiсьменнiка Аляксей Сiманаў. Дарэчы, у зале прыёмаў Ратушы сярод партрэтаў слынных дзеячаў Магiлёўшчыны ёсць выява i Канстанцiна Сiманава.

Мерапрыемствы прысвечаны 93-й гадавiне з дня нараджэння пiсьменнiка i арганiзаваны грамадскай арганiзацыяй "Рускае таварыства" пры падтрымцы Пасольства Расiйскай Федэрацыi ў Беларусi.

У праграме дзён памяцi — экскурсiя на Буйнiцкае поле, якое Канстанцiн Сiманаў праславiў сваiм рэпартажам у 1941-м годзе i кнiгай "Жывыя i мёртвыя" пра абаронцаў Магiлёва. У 1979 годзе прах пiсьменнiка быў развеяны над гэтым полем, i там цяпер стаiць вялiзны камень з факсiмiле К.С. Урачыстая вечарына памяцi адбудзецца ў суботу ў Беларуска-Расiйскiм унiверсiтэце.

"Звязда"

22:42 5.12.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы