галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У расейскім хіт-парадзе перамагла беларускамоўная песня
У расейскім хіт-парадзе перамагла беларускамоўная песняПесня “Ідзі за мной…” магілёўскага гурту ВІРТУАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛЁГІІ заняла першае месца на расейскім рок-партале www.rockgeroy.ru.

Удзел у хіт-парадзе - гэта адборачны тур да магчымай ратацыі на маскоўскай радыёстанцыі “Наше радио”, якая ахоплівае 200 гарадоў Расеі. За тыдзень беларускамоўную песню праслухалі 256 разоў прадстаўнікі розных расейскіх рок-фармацыяў, пасля чаго трэк набраў найбольшы рэйтынг.

Вынікі хат-параду можна пабачыць тут: http://www.rockgeroy.ru/view/hitparade2/50/results/

У дадзены момант гурт чакае рэцэнзіі знакамітага расейскага рок-музыкі Вадзіма Самойлава (гурт “Агата Кристи”).

budzma.org, фота music.fromby.net

21:23 28.11.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы