галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Віншуем з юбілеем Алену Асмакоўскую!
23 лістапада – дзень народзінаў у нашага дарагога сябра і паплечніка, сябра гарадской і рэспубліканскай рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алены Асмакоўскай.

Віншуем з юбілеем Алену Асмакоўскую!Алена Асмакоўская нарадзілася ў в. Яскалды Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Вучылася ў Дварчанскай васьмігадовай школе, дзе выкладанне вялося на беларускай мове. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіла ў Брэсцкі інжынерна – будаўнічы інстытут на архітэктурны факультэт, дзе атрымала спецыяльнасць інжынера – будаўніка. Па размеркаванні прыехала працаваць у Магілёў.

Сп. Алена надзвычай добры, адказны і чулы чалавек, шчыры руплівец на ніве беларушчыны. Нягледзячы на адносна невялікі час дзейнасці ў шэрагах ТБМ, сёння ўжо надзвычай цяжка ўявіць Магілёўскую гарадскую арганізацыю ТБМ без гэтага чалавека. Алена Асмакоўская прымае самы чынны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах таварыства, у многім дзякуючы яе старанням аднавіў працу гурток беларускай мовы.

Шчыра віншуем сп. Алену з юбілеем і зычым ёй моцнага здароўя, дабрыні і натхнення ва ўсіх жыццёвых справах, вялікіх здзяйсненняў на ніве беларушчыны!

Магілёўская гарадская арганізацыя ТБМ імя Францішка Скарыны

Віншую, жадаю адпачынку ад нас напоўніцу. Прыязджайце свежая і загарэлая – разам знойдзем чым заняцца ў заснежанай Беларусі. Сяржук Дымкоў

Дарагай Алена! Шчыра віншую цябе са святам! І надалей заставайся такой жа чулай, шчырай і абаяльнай! Моцнага табе здароўя і нязгаснага натхнення ва ўсіх справах! Юрась Каласоўскі

Аленачка, віншую цябе з днём нараджэння. Жадаю табе ніколі не згубіць прагу да розных "адкрыццяў". Адкрывай для сябе новыя кантыненты і краіны, гарады і вёсачкі і цікавых людзей. Пазнавай свет - і пазнаеш сябе.
Нясу гэтае " гарачае віншаванне" у сваіх халодных руках... Вольга

Дарагая Алена! Віншую вас са святам! Жадаю каб блізкія людзі былі заўсёды побач, каб мары здзейсняліся, а гарызонты заўсёды вабілі сваёй далечыней.
З павагай і вялікай удзячнасццю Маша.

07:45 23.11.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы