Магілёўская каманда Stёkla экспэрымэнтуе ў мэтал-плыні, мае нямала прыхільнікаў, уласную прадукцыю (значакі ды маечкі), але да гэтага часу ня мела дыску. Днямі адбыўся рэліз іх дэбютнай працы «Из точки А», выдадзенай на Go-Records.  StёklaГурт Stёkla паўстаў два гады таму. З таго часу магілёўскія музыкі актыўна канцэртуюць. Яны дзялілі сцэну з такімі гуртамі, як Asguard, 5diez, Rasta, Mauzer, «Сьцяна», выступалі з расейцамі Jane Air, «Слот», Tractor Bowling. Днямі адбыўся рэліз іх дэбютнай працы «Из точки А», выдадзенай на Go-Records. Песьню «Да сэрца» музыкі прэзэнтуюць у новым туры на ТГ. Лідэр каманды Flint кажа, што мае нямала беларускамоўных песень, але вырашыў запісаць найперш гэты трэк, які зьявіўся, як ён кажа «падчас вострых сацыяльных праблемаў». «Гэты сьпеў пра бясконцую надзею, пра тое, што індывід усё ж патрэбны і будзе патрэбны грамадзтву, пра жыцьцё чалавека, у якім ёсьць любоў да таго, што яго акружае. Пра імкненьне да гармоніі, у якой істотная рэальнасьць і пачуцьці, што кохнуць у глыбіні сэрца». Паводле music.fromby.net 18:05 21.11.2008 |