У Магілёве адменены канцэрт “Bez bileta”. Менскі гурт мусіў выступіць у клюбе “Ліга” 14 лістапада ў межах туру “Мечтатели”.
На сайце гурту паведамляецца, што канцэрт адменены арганізатарамі. Прычына не названая. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выступ “Bez bileta” не адбудзецца з-за малой колькасьці прададзеных білетаў. Вярнуць грошы за набытыя білеты можна ў касе Гарадзкога цэнтру культуры (вул. Першамайская, 34).  7 лістапада першы канцэрт гурту “Bez bileta” у межах туру “Мечтатели” адбыўся ў Менску. Клюб “Рэактар” сабраў больш за тысячу прыхільнікаў творчасьці гурту. Наступныя канцэрты пройдуць у Гомелі, Бабруйску й Баранавічах. Арганізатарам канцэртаў у Магілёве ўсё цяжэй сабраць публіку. У верасьні з-за малой колькасьці прададзеных білетаў быў адменены канцэрт “Нэйрадзюбелю”. Гл. таксама:“Bez bileta” едуць у МагілёўКанцэрт “Нэйрадзюбелю” ў Магілёве адменены 23:36 13.11.2008 |