Гурт зрабіў кліп на песьню «Мечтатели», выдаў у Расеі аднайменны сынгл і рыхтуецца да туру па Беларусі. Віталік Артыст нагадвае: 7 лістапада адзначаецца адмысловае сьвята — «Дзень безьбілетніка», якое стала ўжо традыцыйным. Раней прыхільнікі шукалі музыкаў у транспарце, слухалі канцэрт гурта праз тэлефоны, мянялі квітанцыі аб штрафе на дыскі гурта і запісвалі кавэр-вэрсіі песень Артыста. Гэтым разам гурт прапануе кожнаму запісаць на відэа свой аповед пра тое, што яму давялося рабіць безь білета. Гіт «bez bileta» «Мечтатели» атрымаў ужо сваё відэаўвасабленьне. «Мы натхніліся працамі знанага францускага рэжысэра Мішэля Гандры і намагаліся прытрымлівацца яго творчага падыходу — у прыватнасьці сумясьцілі элемэнты кампутарнай графікі і клясычнай анімацыі», — апавядае Віталь Артыст. Напярэдадні выхаду відэа зьявіўся першы афіцыйны рэліз беларускага гурта ў Расеі — сынгл «Мечтатели». Яго выдала музычная кампанія М2, зь якой гурт нядаўна падпісаў доўгатэрміновы кантракт. Акрамя дзьвюх вэрсіяў песьні, у сынгл уключаныя яшчэ два рэміксы на яе: ад маскоўскага ды-джэя Rusty Gale і беларуса Alex Fish. Рэліз даступны на вядучых расейскіх сайтах па продажы лічбавага кантэнту — Soundkey, Fidel і «Хитомат».  Між тым, Віталік Артыст нагадвае: 7 лістапада адзначаецца адмысловае сьвята — «Дзень безьбілетніка», якое стала ўжо традыцыйным. Раней прыхільнікі шукалі музыкаў у транспарце, слухалі канцэрт гурта праз тэлефоны, мянялі квітанцыі аб штрафе на дыскі гурта і запісвалі кавэр-вэрсіі песень Артыста. Гэтым разам гурт прапануе кожнаму запісаць на відэа свой аповед пра тое, што яму давялося рабіць безь білета. Падрабязнасьці пра акцыю — www.bezbileta.net. music.fromby.netУ Магілёве канцэрт «bez bileta» адбудзецца ў клюбе “Ліга” 14 лістапада а 19.00. Білеты ад 14000 да 18000 рублёў. 15:37 7.11.2008 |