галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У Магілёве можа з’явіцца памятны знак БНР
Кампанію за ўшанаванне Беларускай Народнай Рэспублікі ў Магілёве распачынаюць моладзевыя актывісты, партыя БНФ і гісторыкі.

Шляхам збору подпісаў яны прапаноўваюць мясцовым уладам ўсталяваць памятны знак на будынку краязнаўчага музея на Савецкай плошчы. Менавіта ў гэтым будынку ўлетку 1918 года Беларускім Нацыянальным камітэтам было прынятае рашэнне аб прызнанні ўлады БНР. Магілёў — адзіны горад, які афіцыйна прызнаў Народную рэспубліку.

У Магілёве можа з’явіцца памятны знак БНР
Краязнаўчы музэй. Фота mahilou.org


За апошні час намаганнямі грамадскасці ў Магілёве быў адноўлены галоўны сімвал горада — ратуша. Таксама вярнулі гістарычныя назвы некаторых вуліц - Пажарны завулак, замест К. Лібкнехта, Віленскай стала называцца частка вул. Лазарэнкі. Таму грамадскія актывісты спадзяюцца на поспех гэтай кампаніі і збіраюцца працягваць яе, каб аднавіць магілёўскую гісторыю.

Еўрапейскае радыё для Беларусі


Гл. таксама:


Юбілей БНР у Магілёве (фота, відэа)
У Магілёве адсвяткавалі 90 год БНР (фота)
У Магілёве пісалі дыктоўку (фота)

19:34 9.10.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы