галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Выстава пленэру "Арт-Жыжаль" адкрылася ў Магілёве
У экспазіцыі больш за 150 працаў 25 удзельнікаў пленэру з Беларусі, Балгарыі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Румыніі, Украіны. Штогод плэнер па кераміцы праходзіць на берагах Бярэзіны, у Бабруйску.

Арганізатар, Валеры Калтыгін — кераміст, сябра саюзу мастакоў Беларусі. Сёлета тэмай пленэру стала "Скульптура ў кераміцы". Прадстаўленыя малыя формы і манументальныя скульптуры.

Выстава пленэру "Арт-Жыжаль" адкрылася ў Магілёве

Мэтай было паказаць неабмежаваныя магчымасці матэрыялу. Найбольшую ўвагу прыцягваюць кампазіцыі "Пагладзіць па галаве" Юргіты Ясінскайте з Літвы, "Кансервавыя бляшанкі" Валера Калтыгіна і "Кветка" ягонага сына Максіма Калтыгіна.

Творчае спаборніцтва прысвечанае беларускаму міфалагічнаму богу падземнага агню — Жыжалю. Паводле паганскіх павер'яў, ганчар стварае свае працы дзякуючы таемнай змове з чароўнымі сіламі.

Выстава працягнецца да 10 лістапада, потым паедзе па краіне. Уваход каштуе 1750 рублёў, а ў суботу можна прыходзіць бясплатна.

www.euroradio.fm

19:20 2.10.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы