“Сьвята кветак” у Палацы культуры вобласьці (фота)
Сёньня ў Магілёве адкрылася традыцыйная восеньская выстава “Сьвята кветак”. Наведнікам прадстаўлены шматлікія гатункі вяргінь і хрызантэм. Выставу арганізавалі клюб “Натхненьне” й Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы.
Выстава завершыцца ў пятніцу а 18-ай гадзіне. Уваход вольны.