У нядзелю 21 верасьня ў сквэры 40-годзьдзя Перамогі (насупраць Тэхнапарку) адбудзецца спартовае сьвята “Краіна здароўя”. Пачатак у 11.00. Двухгадзіннае мерапрыемства арганізуе Магілёўская суполка Таварыства беларускай мовы.
Тыя, хто наведае сьвята, паспрабуюць сябе ў спартовых спаборніцтвах, паўдзельнічаюць у забавах паўночнаамэрыканскіх індзейцаў і сярэднявечных рыцараў. Удзел у “Краіне здароўя” возьме рыцарскі клюб “Магілёўская дружына”. Гл. таксама:Суполка ТБМ возме ўдзел у конкурсе 20:16 16.09.2008 |