галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
У нядзелю, 7 верасня, Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны зладзіла чарговую вандроўку – гэтым разам у Барысаў, які сёлета стаў сталіцай 15-га Дня беларускага пісьменства.

Праўда, уласна экскурсія распачалася яшчэ да прыезду ў Барысаў. Магілёўцы спачатку наведалі Талачын, дзе пабачылі кляштар базыльянаў 18 ст. (цяпер – Пакроўская царква) – помнік архітэктуры віленскага барока. У Крупках удзельнікі вандроўкі пабачылі сядзібу Свяцкіх – помнік архітэктуры стылю мадэрн, – а таксама зрабілі шпацыр па парку на беразе вадасховішча на рацэ Бобр. Каля Барысава падарожнікі наведалі вёску Студзёнка – колішняе месца пераправы войскаў Напалеона ў лістападзе 1812 года, дзе знаходзяцца ажно некалькі помнікаў, прысвечаных гэтай падзеі. Асабліва запамінаецца помнік усім ахвярам вайны – на крыжападобным пастаменце з камянёў забіты ворагам антычны юнак-воін, над якім рэе сцяг. Дрэўка сцяга падхоплівае магутны арол, які сімвалізуе воінскую адвагу.

Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Талачын. Былы кляштар базыльянаў


А вось знаёмства з Барысавам пачалося са старой часткі горада, дзе знаходзяцца найбольш значныя помнікі архітэктуры: Свята-Васкрасенскі сабор і помнік заснавальніку Барысава полацкаму князю Барысу, касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, царква стараабрадцаў, сінагогі і гандлёвыя рады.

Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Стары Барысаў. Царква стараабрадцаў


У новай частцы горада, што на правым беразе Бярэзіны, спачатку давялося пабачыць “батарэі” – земляныя ўмацаванні, якія былі выкарыстаны ў час контрнаступлення рускіх войск у лістападзе 1812 г. Недалёка – краязнаўчы музей.

А далей – у цэнтры горада – непасрэдна свята беларускага пісьменства, ідэйнай дамінантай якога стаў паказ літаратурных традыцый беларусаў, высокай духоўнасці беларускага друкаванага слова, духоўных каранёў народа. Сёлета асноўнай тэмай свята стала гісторыя Дня беларускага пісьменства, яго перамяшчэнне па гарадах Беларусі.

Ужо тут кожны з гасцей напоўніцу адчуў атмасферу свята і атрымаў магчымасць выбраць з мноства самых разнастайных мерапрыемстваў. Так, на плошчы перад Домам культуры адбыўся Фестываль гарадоў - сталіц свята. Кожны горад быў прадстаўлены на асобнай пляцоўцы, дзе прайшлі сустрэчы, прэзентацыі, выступілі творчыя калектывы.

Цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства стала тэатралізаваным дзеяннем з удзелам мастацкіх калектываў, ганаровых гасцей і афіцыйных асоб. Героямі яго сталі Мікалай Гусоўскі, Францыск Скарына, Кірыла Тураўскі і іншыя гістарычныя асобы. Пасля цырымоніі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Барысаў. Дзень беларускага пісьменства


7 верасня адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі А.Калодзіеву - мецэнату, стваральніку першай бібліятэкі ў Барысаве. А ў гарадскім парку быў адкрыты памятны знак у гонар 15-годдзя святкавання Дня беларускага пісьменства. Таксама ў раённай бібліятэцы адкрылася выстава мастака Валерыя Шкарубы - ураджэнца Барысава.

Увогуле ж на свяце прайшло мноства канцэртаў, выступленняў калектываў, іншых забаўляльных мерапрыемстваў. На "Свяце дзяцінства" і форуме маладзёжнай прэсы працавалі пляцоўкі дзіцячай і юнацкай кнігі, прэсы, фотавыстава, атракцыёны, прайшлі віктарыны, гульні.

Такім чынам, на працягу шасці гадзін побыту ў Барысаве кожны з нас атрымаў магчымасць на ўласны густ атрымаць асалоду ад палітры святочных мерапрыемстваў юбілейнага Дня беларускага пісьменства. Можна было нават пакупацца ў Бярэзіне.

Канешне, шкада, што графік вандроўкі не дазваляў пабачыць цырымонію перадачы эстафеты свята і гала-канцэрт зорак беларускай эстрады і оперы, вядомых мастацкіх калектываў Беларусі і святочны феерверк над начным небам Барысава. Але цешыць тое, што наперадзе – новыя вандроўкі, новае адкрыццё Беларусі і далучэнне да беларушчыны.

Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны плануе ладзіць вандроўкі па нашай радзіме штомесяц. Ужо ў кастрычніку нас чакае крайні ўсход Беларусі – Хоцімск і Касцюковічы. Далучайцеся!

Юрась Каласоўскі

Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Стары Барысаў. Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі


Барысаў-2008: летапіс вандроўкі Магілёўскага ТБМ (фота)
Барысаў. Дзень беларускага пісьменства


Гл. таксама:

Талачын, Крупкі, Барысаў. Фотарэпартаж з вандроўкі
Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Адзін дзень у Сярэднявеччы – старажытны Мсціслаў (фота)
Фотарэпартаж з паездкі на ўсход Магілёўшчыны
Дастоева, Моталь, Моладава, Парэчча, Пінск. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
Скокі, Берасьце, Кобрынь, Закозель, Іванава. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Высокае, Воўчын, Вістычы, Чарнаўчыцы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)
Заходняя Беларусь у люстэрку падарожжаў
Падарожжа па краіне альбо нефармальная адукацыя
Косава, Ружаны, Пружаны, Камянец. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Па прасторах Берасцейшчыны
Завосьсе, Сталовічы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)
Старажытны Мсціслаў запрашае
Турэц, Паланэчка, Вольна, Ішкалдзь. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.5)
Наваградак, Уселюб, Любча, Шчорсы. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.4)
Мураванка, Шчучын, Масты, Рэпля, Вялікая Бераставіца. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.3)
Ліпнішкі, Іўе, Геранёны, Воранава, Радунь, Васілішкі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.2)
Валожын, Вішнёва, Дзясятнікі, Суботнікі. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч.1)
Па гістарычных мясцінах старадаўняй Літвы (фота)
Фотарэпартаж з Купальскага фэсту
Купальскі фэст на Друці
Вандроўка ТБМ па Быхаўшчыне (фота)
Браслаў, Іказнь, Мёры. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 6)
Міхалішкі, Відзы, Опса. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 5)
“У такіх вандроўках толькі адна хіба – мала дзён” (фота)
Смаргонь, Солы, Гервяты. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 4)
Ашмяны, Жупраны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 3)

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Паўночна-заходняй Беларусі
Гальшаны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 2)
Крэва, Баруны. Фотарэпартаж з вандроўкі (ч. 1)

18:43 9.09.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы