галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкай
Дыктоўка да Дня беларускага пісьменства прайшла 4 верасня ў Магілёве. На яе прыйшло каля 20 чалавек, збольшага моладзь. Зладзіў акцыю клуб “Натхненне” пры абласным Палацы культуры. Дапамагла ў арганізацыі мясцовая філія Таварыства беларускай мовы.

Магілёўцы адзначылі Дзень беларускага пісьменства дыктоўкайГэта не першая беларуская дыктоўка ў Магілёве. 23 сакавіка ў Магілёве ўжо пісалі Агульнанацыянальную дыктоўку. Тады, як і сёння, яе чытала выкладчыца беларускай мовы Алена Асадчая.

Алена Асадчая: "Я выбрала дыктоўку прасцейшую, чым мінулы раз. Таму што ў сакавіку дыктоўка была алімпіяднага ўзроўню".

Нагадаем, што ўвесну тэкст для дыктоўкі быў узяты з твораў Францішка Багушэвіча. Гэтым разам - паводле твораў Навума Гальпяровіча.

Святкаванне не абмяжоўваецца толькі дыктоўкай. Працягам стане вандроўка ў нядзелю па маршруце Талачын - Крупкі - Студзёнка - Барысаў.

www.euroradio.fm


Гл. таксама:


У Магілёве пісалі дыктоўку (фота)

16:48 5.09.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы