галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Патрапіць на аглядную пляцоўку Ратушы пакуль нельга
Магiлёўская Ратуша адкрытая для наведвальнiкаў. Музей гiсторыi Магiлёва паказаў публiцы выставу са сваiх фондаў. На ўваходзе ў выставачныя залы ляжаць цаглiны са старой Ратушы — той, якая была пабудаваная ў другой палове ХVII стагоддзя i лiчылася адным з лепшых помнiкаў грамадзянскай архiтэктуры Беларусi. У Вялiкую Айчынную вайну Ратуша была пашкоджаная, а ў 1957 годзе гiстарычны будынак узарвалi.

Патрапіць на аглядную пляцоўку Ратушы пакуль нельгаМагiляўчане заўсёды шкадавалi аб знiшчэннi сiмвала горада. I цяпер лiтаральна за год у Магiлёве на вале ля Дняпра адбудавалi новую Ратушу — копiю калiсьцi разбуранай.

Ратушу гэтым летам урачыста адкрылi, яе наведаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Цяпер дзверы будынка расчынены для шырокай публiкi.

Сёння выставачныя залы працуюць з серады па нядзелю з 9 да 18 гадзiн. Цэны на бiлеты для дарослых — 990 рублёў, для дзяцей — 490, для студэнтаў — 590. Экскурсiя па экспазiцыi каштуе 6210 рублёў. Каля тысячы рублёў трэба заплацiць за фота цi вiдэаздымкi ў Ратушы. Уваход для замежнiкаў каштуе прыкладна удвая даражэй.

Усе магiляўчане i госцi горада iмкнуцца трапiць у Ратушу. У першыя днi, калi ўваход быў бясплатны, выставачныя залы наведвалi некалькi соцень чалавек. Гэтымi днямi паглядзець Ратушу штодня прыходзiць прыкладна 60 чалавек.

Музей прэзентуе розныя цiкавыя рэчы, знойдзеныя цягам археалагiчных раскопак.

— Паглядзiце на прыгожыя каралi са шкла i з медзi, якiя былi зроблены ў ХI стагоддзi, — запрашае навуковая супрацоўнiца музея гiсторыi Магiлёва Наталля Прачакова. — Гэта вельмi каштоўная рэч: за такiя каралi давалi паўсотнi рабоў, i раскапалi iх у адным з курганоў на Магiлёўшчыне. Побач — старажытныя абярэгi, зробленая з рога аленя сярэднявечная шахматная ладдзя, дзiцячая цацка ў выглядзе лялечнага крэсла. А вось цiкавая рэч, якая называецца капавушкай — ад "капацца ў вушах". Адным канцом капавушкi чысцiлi вушы, а iншым — пазногцi.

У экспазiцыi выстаўленыя старажытныя абразы i кнiгi. Сярод апошнiх — "Рыцарскi раман", узор лёгкай жаночай чытанiны 1793 года. Поўны фарфоравы сервiз пачатку ХХ стагоддзя ў зялёна-ружовых фарбах, дарэвалюцыйныя чаркi i цяпер вядомага шклозавода "Нёман", а таксама бутэлька згатаванага ў Лiдзе ў пачатку мiнулага стагоддзя "Царскага пiва".

Вялiкая скрынка ад цукерак пачатку ХХ стагоддзя: вырабленыя да 300-годдзя дома Раманавых ласункi з’елi, а ўмяшчальную скрынку з яркай карцiнкай магiлёўская сям’я выкарыстоўвала для захоўвання розных дакументаў.

Яшчэ адзiн цiкавы экспанат — гэта кошык з бяросты, якi адносiцца да ХVI стагоддзя. З тых часоў ён захаваўся проста цудам. Кошык знайшлi ў Магiлёве памiж двума слаямi дарогi...

На выставе ў Ратушы ёсць што паглядзець. Акрамя выставы, яшчэ i новую ўрачыстую залу пасяджэнняў гарадскога Савета. З выявамi на сценах людзей, якiя жылi ў розныя эпохi, але шмат зрабiлi для Магiлёва i яго вядомасцi ў свеце.

Адзiнае жаданне наведвальнiкаў, якое сёння немагчыма выканаць, — гэта прайсцi на аглядную пляцоўку Ратушы i паглядзець на горад з вышынi. Пакуль дазвол на выхад публiкi на балкон не атрыманы, выпадае задаволiцца трансляцыяй у рэжыме рэальнага часу з камер, якiя ўсталяваны ў версе Ратушы.

"Звязда"


Гл. таксама:


Магілёўскую ратушу адкрылі паўторна (фота)
СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушы
Сёмая Ратуша ў Беларусі (фота, відэа)
Магілёўская ратуша: учора і сёння (фота)
Ратуша: талака а 17-ай гадзіне
Магілёў: ратушу аднавілі. Што далей? (фота)
Ратушу адчыняць 3 ліпеня (фота)
На шпілі Ратушы ўсталяваны флюгер (фота)
Вежа Ратушы цяпер з купалам і шпілем (фота)
Аднаўленьне Ратушы. Красавік (фота)
Ратуша: будаўнікі атынкоўваюць сьцены, узводзяць дах (фота)
Адбудова Ратушы: пачатак сакавіка (фота)
На вежы адноўленай Ратушы будзе бiць гадзiннiк
Нямецкая дахоўка для Магілёўскай ратушы
Аднаўленьне Ратушы: стан на 1 лютага (фота)
Фатаздымкі Ратушы: звонку й унутры
Працы па адбудове Ратушы ідуць да позьняга вечару (фота)

17:40 17.08.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы