галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Магілёўскую ратушу адкрылі паўторна (фота)
У Магілёве другі раз урачыста адкрылі адбудаваную Ратушу. Гэтым разам з удзелам Аляксандра Лукашэнкі й беспрэцэдэнтнымі мерамі бясьпекі.

Урачыстая цырымонія адбылася ўвечары 18 ліпеня. Аднак ужо зранку ўвесь цэнтар гораду запоўнілі шматлікія супрацоўнікі спэцслужбаў. На пешаходнай вуліцы людзі з рацыямі стаялі праз кожныя трыццаць мэтраў. У мінакоў па некалькі разоў правяралі асабістыя рэчы. На падыходах да Ратушы былі ўсталяваныя мэталадэтэктары.

Магілёўскую ратушу адкрылі паўторна (фота)Жыхарам дамоў у цэнтры гораду загадалі не выходзіць на бальконы, зачыніць вокны й завесіць іх фіранкамі. Як распавяла гаспадыня адной з кватэраў ля Тэатральнай плошчы, ёй нават сказалі паставіць на падвоканьне ўсе кветкі ў вазонах, пасьля чаго ўваткнулі туды штучныя рамонкі.

Увечары Аляксандар Лукашэнка разам з магілёўскім кіраўніцтвам урачыста перарэзаў чырвоную стужку ля ўваходу ў Ратушу. Гэта ўжо другая цырымонія адкрыцьця адноўленага помніку архітэктуры XVІІ стагодзьдзя. Нагадаю, першая адбылася два тыдні таму – 3 ліпеня на Дзень гораду.

Пасьля агляду на першым паверсе Ратушы экспазыцыі, прысьвечанай Магдэбурскаму праву, кіраўнік Беларусі ў атачэньні аховы скіраваўся на пешаходную Ленінскую вуліцу. Тут, сярод іншага, ён зьвярнуў увагу на шыльды з гістарычнымі назвамі вуліцаў і завулкаў, якія знаходзяцца ў суседзтве з сучаснымі назвамі. “Вельмі разумна зроблена”, – адзначыў Аляксандар Лукашэнка.

www.radyjo.net


Магілёўскую ратушу адкрылі паўторна (фота)
Магілёўская ратуша

Магілёўскую ратушу адкрылі паўторна (фота)
Былая Гандлёвая плошча


Гл. таксама:


СМІ пра адкрыцьцё Магілёўскай ратушы
Сёмая Ратуша ў Беларусі (фота, відэа)
Магілёўская ратуша: учора і сёння (фота)
Ратуша: талака а 17-ай гадзіне
Магілёў: ратушу аднавілі. Што далей? (фота)
Ратушу адчыняць 3 ліпеня (фота)
На шпілі Ратушы ўсталяваны флюгер (фота)
Вежа Ратушы цяпер з купалам і шпілем (фота)
Аднаўленьне Ратушы. Красавік (фота)
Ратуша: будаўнікі атынкоўваюць сьцены, узводзяць дах (фота)
Адбудова Ратушы: пачатак сакавіка (фота)
На вежы адноўленай Ратушы будзе бiць гадзiннiк
Нямецкая дахоўка для Магілёўскай ратушы
Аднаўленьне Ратушы: стан на 1 лютага (фота)
Фатаздымкі Ратушы: звонку й унутры
Працы па адбудове Ратушы ідуць да позьняга вечару (фота)

21:54 19.07.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы