галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)
У нядзелю, 13 красавіка, у Магілёве адбылася творчая сустрэча, прысвечаная 100-годдзю з дня народзінаў беларускага паэта Станіслава Шушкевіча. Госцем сустрэчы, зладжанай гарадской арганізацыяй ТБМ, стаў сын пісьменніка, вядомы палітык і грамадскі дзеяч, вучоны-фізік, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч.

Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)У аповедзе С. Шушкевіч найперш адзначыў, што ён мае гонар за тое, што ў часы рэпрэсій яго бацька не зламаўся, не здрадзіў сумленню. І гэта нягледзячы на тое, што ў канцы 1936 бацька быў арыштаваны па абвінавачанні ў «контррэвалюцыйнай і нацыяналістычнай дзейнасці» і каля дваццаці гадоў правёў у сталінскіх лагерах і канчаткова змог вярнуцца дадому толькі ў 1956 у часы хрушчоўскай «адлігі». Распавёў С. Шушкевіч і пра тое, як не здрадзіла бацьку яго маці - Алена Шушкевіч (дачка Людвіга). «Ліса ў авечай скуры» - пад такім загалоўкам з’явіўся артыкул у газеце «Звязда», дзе сп-ню Алену абвінавацілі ў адсутнасці мужнасці «парваць з ворагам народа».

Ніжэй прыведзены вытрымкі з расповеда сп. Шушкевіча: пра бацьку, сям’ю, уладу, жыццё.

- Бацька заўсёды гаварыў па-беларуску, проста шалёна паважаў беларускасць, Янку Купалу… Я хачу быць падобным да бацькі. А сёння ганаруся тым, што мая ўнучка яшчэ большая беларуска, чым я.

- Увогуле ж тагачасная сітэма ўлады дэфармафала нашыя погляды і перакананні, гэтаксама як сённяшняя ўлада пераследуе людзей, якія любяць беларускае. У свой час я быў дэфектным і маласвядомым чалавекам.

- Школа раней была нашмат больш справядліваю.

- У веравызнанні я больш схільны да каталіцызму.

- Я ганаруся тым, што маю дачыненне да распаду СССР.

- Сённяшняя бяда Беларусі ў тым, што яна сядзіць на нафтавай ігле. …АЭС нам неабходная – гэта патрабаванне сучаснасці. Вось толькі будаваць яе трэба па заходніх – найбольш бяспечных – тэхналогіях.

- Я 27 разоў быў у Паўднёвай Карэі, чытаў там лекцыі. Увогуле, карэйцы – народ, які лічыць адукацыю найважнейшай, бо “сярод адукаваных няма бедных”.

- Усё ў нас будзе нармальна. Я перакананы ў гэтым.

Увогуле адзначым, што аповед сп. Шушкевіча, яго адказы на пытанні прысутных (каля 40 чалавек) часта перарываліся апладысментамі, а напрыканцы вечарыны старшыня гарадской арганізацыі ТБМ Алег Дзьячкоў ад імя ўсіх прысутных шчыра падзякаваў сп. Станіславу, прэзентаваўшы яму адмысловыя календары.

Сама ж вечарына скончылася масавым фатаграфаваннем і раздачай аўтографаў.

Юрась Каласоўскі

Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)


Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)
Станіслаў Шушкевіч і Міхась Булавацкі


Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)


Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)


Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)


Станіслаў Шушкевіч у Магілёве (фота)
Станіслаў Шушкевіч і Алег Дзьячкоў

23:48 14.04.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы