галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Рэха Дубравенскай трагедыі
Каля магілёўскай ракі Дубравенкі адбылася акцыя, прысвечаная гадавіне малавядомай трагедыі часоў вайны. Звестак пра гібель 3 тыс. чалавек няма ні ў Беларускай савецкай, ні ў новай Беларускай энцыклапедыі, ні ў спецыялізаваных выданнях.

АЛЯКСЕЙ БАЦЮКОЎ, СТ. ВЫКЛАДЧЫК КАФЕДРЫ ГУМАНІТАРНЫХ ДЫСЦЫПЛІН БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКАГА УНІВЕРСІТЭТУ:

“Што перашкодзіла гэтай даце неяк зафіксавацца ў свядомасці людзей? Нават хто памятае, той вельмі часта не расказвае пра яе. А хто расказвае, той не лічыць гэтую дату значнай. У той жа час гэта такая колькасць ахвяраў!”

У тысяча дзевяцьсот сорак першым годзе савецкія вайскоўцы падарвалі чыгуначны насып над Дубравенкаю. Але спыніць наступ немцаў не ўдалося. Насып прасеў і перакрыў рэчышча ракі. Каб супыніць выхад вады з берагоў, пазней немцы прабілі насып. Але вада пайшла ў непрадказальным кірунку...

ТАНАЯН, СТУДЭНТКА:

“Тыя ахвяры, якія былі, заслугоўваюць, каб на іх не забываліся”.
Цяпер на рацэ размяшчаецца зона адпачынку. Разбураныя старыя будынкі і прыватныя дамы. Няшмат засталося і сведкаў тае трагедыі.

ВОЛЬГА, СТУДЭНТКА:

“Я прыходжу сюды ўжо трэці год разам са сваімі сябрамі з універсітэту імя Куляшова. Усе павінныя захоўваць гістарычную памяць. Гэта вельмі важная рэч”.

Гісторыкі гораду і сябры мясцовай суполкі Таварыства беларускай мовы ўжо падрыхтавалі матэрыялы, якія прапануюць выдавецтву “Беларуская энцыклапедыя”.

Белсат


Гл. таксама:

Ушанаваньне памяці ахвяр "Магілёўскага цунамі" (фота, відэа)

Трагедыя на Дубравенцы. 1942 год

23:53 11.04.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы