На досьвітку 28 лютага 1918
году ў Магілёве бальшавікі расстралялі сьвятара Яўгена Сьвятаполка-Мірскага. Увазе
нашых наведнікаў аўдыёвэрсія перадачы “З гісторыяй побач” “2 каналу”. З
гісторыкам Ігарам Пушкіным размаўляе Алена Барысава.
Слухаць:
Пампаваць (mp3)
СЬВЯТАПОЛК-
МІРСКІ
Яўген -
1876 г.н.
Скончыў духоўную сэмінарыю ў
Пецярбургу, рукапакладзены ў 1906. З 1902 вікары парафіі ў Табольску, затым
адміністратар парафіі ў Краснаярску. З 1906 законанастаўнік у школах Гомеля, у
1910 вярнуўся ў Краснаярск. З 1912 пробашч прыкатэдральнага сабору ў
Пецярбургу, у тым самы годзе стаў пробашчам катэдральнага сабору і дэканам
Магілёўскім. 08.02.1918 арыштаваны ў Магілёве. 28.02.1918 ППРТ прысуджаны да
расстрэлу за к/р дзейнасьць, удзел у паўстанцкай арганізацыі ПАВ, хаваньне
польскіх салдат. Асуджаны ПП РТ. Парафіяне, што былі ў гэты момант у залі суду,
сталі яго бараніць. Салдаты пачалі страляць, паранілі й забілі некалькі
чалавек. Айца Яўгена і яшчэ двух чалавек бальшавікі ў той самы дзень вывезьлі за
горад і пасьля жорсткіх катаваньняў забілі. На наступны дзень парафіяне знайшлі
цела пастыра зь пяцьцю вагнястрэльнымі і чатырма нажавымі ранамі, разьбітай
галавой і зламанымі рукамі. Улады забаранілі абрад пахаваньня, дазволіўшы
толькі пахаваць цела на месцы пагібелі. Пасьля прыходу ў горад польскіх войскаў
генэрала Язэпа Даўбор-Мусьніцкага цела а. Яўгена эксгумавана і з пашанаю
пахаванае на каталіцкіх могілках з удзелам вялікай колькасьці вернікаў.
Паводле Martyraloh.org
00:10 29.02.2008 |