галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

У “Радзіме” швэдзкае кіно па-беларуску
Аддзяленьне амбасады Швэцыі ладзіць у Беларусі паказ лепшых фільмаў вядомага рэжысёра Інгмара Бэргмана. Фільмы дэманструюцца на мове арыгіналу зь перакладам на беларускую мову.

Фэстываль “Падарожжа Бэргмана на ўсход” адбудзецца адначасова ў Берасьці (кінатэатар “Мір”), Магілёве (кінатэатар “Радзіма”) і Менску (кінатэатар “Перамога”) з 11 па 29 лютага, паведамляе “Эўрарадыё”.

У рамках фэстывалю беларускія аматары кіно ўбачаць 8 гульнявых фільмаў і 1 дакумэнтальную стужку: “Восеньская саната”, “Жанчыны ў чаканьні”, “Лета з Монікай”, “Шэпт і крыкі”, “Фані і Аляксандр”, “Нічога не кажучы пра жанчын”, “Мары”, “На краі жыцьця” і “Выспа Бэргмана”.

Сэансы ў кінатэатры “Радзіма”:

12 лютага а 14:30

13-14 лютага а 16:00

15 лютага а 16:00 і 18:00

Кошт білетаў 1000 рублёў.

09:44 8.02.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы