Тадэвуш Ружэвіч ( нар. 9 верасня 1921 г., Радомска)
Паэт, драматург, празаік, а таксама эсэіст і рэжысёр. Вывучаў гісторыю мастацтва ў Ягелонскім універсітэце (Кракаў), з канца 40-х гг. звязаны са Шлёнскам, з 30 год жыве ва Ўроцлаве.
Сусветную вядомасць яму прынеслі пераклады на замежныя мовы (у тым ліку на англійскую, французскую, нямецкую, сербскую, сербска-харвацкую, шведскую, дацкую, фінскую), уганараваны дзяржаўнымі і міжнароднымі прэміямі. У шматлікіх краінах, перадусім балканскіх, вядомы як выдатны паэт з высокімі маральнымі якасцямі.
Пачынальнік авангарду ў паэзіі і драме, наватар, моцна заглыблены ў няспынна ператвараемай рамантычнай традыцыі, творца незалежны, апалітычны – безуважна націску публічнай думкі, вялікі самотнік, апалагет місіянерства мастака, якое разумеў як стан унутранага засяроджання, унутранага прыслухоўвання, этычнай чуйнасці.
Паэт, які так і не замірыўся з трагічнымі наступствамі вайны (між іншым, Т. Ружэвіч – аўтар сапраўды ашаламляльнай кнігі ўспамінаў, прысвечаных закатаванаму Гестапа брату, Наш старэйшы брат, 1992, шэрагу апавяданняў, напісаных з 1950-х гадоў і сабраных у розных выданнях прозы), выкрывае сучаснуя праявы чалавечай лютасці.
Творца дзіўнай плыні ў польскай літаратуры, заснаванай на экзістэнцыі, якую ён разумее як вынік існавання, змагання з нябытам (Размова з ксяндзом, 1960; Голас Ананіма, 1961; Нічога ў плашчы Праспера, 1962; Твар, 1964; Твар трэці, 1968).
Шукальнік новых формаў паэтычнай экспрэсіі, які адыходзіць ад авангарду ў бок аскетычнай прастаты, здзіўляльнай сцісласці, якая таксама з’яўляецца метафарай чалавечага жыцця, замкнёнага актам народзінаў і актам смерці. Аднаўляльнік тэатрадбнай формы на ўзор Бекета і Іянэска, захоплены “адкрытым” тэатрам і сцэнічнымі спосабамі выражэння ўнутраных трывог сучаснага чалавека (Kартатэка, 1968; Стaрaя кабета сыходзіць, 1969; Нa карачках, 1972; Раскіданая кaртатэка, 1997).
Творца, надзелены надзвычайным "слыхам", Т. Ружэвіч апярэджвае такія плыні сучаснага мастацтва, як фемінізм ці постмадэрнізм (Белая шлюбная пара, 1975).
Kлясык aвaнгарду, залічаны некаторымі крытыкамі да пачынальніка постмадэрнізму ў Польшчы, усё выходзіць за межы любой класіфікацыі і стэрэатыпаў, нe толькі праз усёбаковасці і складанасці творчасці, аднак, магчыма, перадусім таму, “што геній”. Ляўрэат Прэміі Nike'2000.
Гэта паэт, які, паводле меркаванняў неаторых крытыкаў, стварае “антыпаэзію”. Драматург, аўтар апавяданняў і сцэнарыяў фільмаў. Адзін з самых знаных польскіх літаратараў ХХ ст. Ужо ў 1938 г. ва ўзросце 17 гадоў, надрукаваў у прэсе свае першыя творы. Падчас вайны змагаўся ў складзе Арміі Краёвай. Вайна стала для Ружэвіча наймацнейшым і самым балючым жыццёвым досведам. “Адчуваў, - пісаў ён пазней, - што нешта назаўсёды скончылася для мяне і для чалавецтва. Штосьці, чаго не выратавала ані рэлігія, ані навука, ані мастацтва”. Для Т. Ружэвіча, і не толькі, абрынуўся цэлы свет, свет каштоўнасцей, свет прыгажосці, свет мастацтва. У вершы “Ацалелы” ён пісаў: “ацалеў сказаны на забой […] шукаю настаўніка і майстра/ няхай верне мне зрок слух і мову/ няхай яшчэ раз назаве рэчы і паняцці/ няхай аддзеліць святло ад цемры”. Пасля катаклізму вайны Ружэвіч плённа пачаў адбудову ў сабе веры ў чалавецтва, у сэнс жыцця. Цяпер яго мэтай стала “стварыць паэзію пасля Асвенцыма”. Ружэвіч заснаваў насамрэч новы гатунак паэзіі, сёння званы “Ружэвічавым вершам”, часам “сучасным” ці “мадэрновым” альбо нават “антыпаэзіяй”. Гэты тып верша дачакаўся спадкаемцаў.
Тамы вершаў, п’есаў і апавяданняў прынеслі Тадэвушу Ружэвічу шмат літаратурных прэмій, польскіх і нямецкіх, а таксама ўзнагарод гарадоў Кракаў і Вроцлаў, у апошнім з якіх паэт і жыве дагэтуль.
Бацька
Ідзе праз маё сэрца стары бацька Не ашчаджаў у жыцці не збіраў зернейка да зернейка не набыў сабе хаціну ні залаты гадзіннік неяк не набралася мерка Жыў бы птах спяваючы з дня у дзень але скажыце ці можа так жыць ніжэйшы чыноўнік на працягу многіх год Ідзе праз маё сэрца бацька у старым капелюшы насвіствае вясёлую епсеньку і свята верыць што пойдзе да неба.
Помнікі
Нашыя помнікі двузначныя маюць кшталт дому
нашыя помнікі маюць кшталт слязы
нашыя помінкі будаваў пад зямлёю крот
нашыя помнікі маюць кшталт дыму ідуць проста да неба
Прагненне Памяці Тадэвуша Бароўскага
Хацеў бы сёння мовіць так квяціста і ясна каб дзеці беглі да мяне як у парк што сонцам асветлены і мае святло ў сабе
Хацеў бы сёння мовіць так цёпла і проста каб старыя людзі адчулі сябе патрэбнымі
Хацеў бы так мовіць каб словы мае праз слёзы прайшлі да блеску ўсмешак
Хацеў бы сёння мовіць гнеўна і сувора каб знайшліся страчаныя мары Крыло што калісьці вырасла з пляча
Хацеў бы не мовіць але рабіць словамі каб да слоў маіх дакрануліся рукамі людзі
Як добра
Як добра Магу збіраць ягады ў лесе я думаў няма лесу і ягад Як добра Магу ляжаць у ценю дрэва я думаў дрэвы ужо не даюць ценю Як добра Я разам з табою так маё сэрца б’ецца я думаў чалавек не мае сэрца
Пакіньце нас
забудзьце пра нас пра наша пакаленне жывіце як людзі забудзьце пра нас
мы зайздросцілі раслінам і камяням зайздросцілі сабакам
хацеў бы быць пацуком прамовіў тады я ёй
хацела б не быць хацела б заснуць і прачнуцца пасля вайны прамовіла яна з заплюшчанымі вачыма
забудзьце пра нас не пытайцеся пра нашу маладосць пакіньце нас
Ліст да людажэраў
Мілыя людажэры не глядзіце волкам на чалавека які пытае пра вольнае месца у купэ вагона
зразумейце іншыя людзі таксама маюць дзве нагі і зад
мілыя людажэры пачакайце хвілінку не тапчыце слабейшых не скрыгачыце зубамі
зразумейце людзей так многа і будзе яшчэ а таму пасуньцеся трошкі саступіце мілыя людажэры
не выкупляйце ўсіх свечак шнуровак і макарону Не кажыце павярнуўшыся задам я мне мой мае мой жалудак мой волас мой адбітак мае штаны мая жонка мае дзеці маё меркаванне
мілыя людажэры не з’ядайма адно аднаго добра бо не ўваскрэснем сапраўды
Правы і абавязкі
Даўней калісь не ведаю даўней я думаў што маю права абавязак крычаць на аратага глядзі глядзі слухай корч Ікар спадае Ікар тоне сын мары кінь плуг зямлю кінь расплюшчы ж вочы Ікар там тоне ці той пастух задам павернуты да драмы крыл сонца лёту падзення
казаў сляпцы
Але ж цяпер калі цяпер не ведаю ведаю што араты павінен араць зямлю пастух пільнаваць чараду здарэнне Ікара не ёсць іх здарэннем а мусіць так скончыцца І няма ў тым нічога ашаламляльнага што прыгожы карабель плыве далей да порта прызначэння
* * * (аблічча айчыны)
айчына гэта край дзяцінства месца нараджэння гэта ўсё тая малая найбліжэйшая айчына
горад мястэчка вёска вуліца дом падворак першае каханне лес на даляглядзе магілы
у дзяцінстве спазнаюцца кветкі зёлкі збожжа звяры палі лугі словы гародніна
айчына смяецца напачатку айчына знаходзіцца блізка толькі працягнуць руку
і толькі пазней расце крывавіць баліць
Пераклаў з польскай мовы Юрась Каласоўскі 01:10 6.02.2008 |