галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Выйшаў першы нумар “Газэты Магілёўскага ТБМ”
У пятніцу 1 лютага пабачыў сьвет першы нумар “Газэты Магілёўскага ТБМ”. Газэта найперш прысьвечаная ўсяму, што зрабіла гарадзкая арганізацыя ў мінулым, 2007 годзе.

Гэта ня проста справаздача, падкрэсьліваецца ў рэдакцыйным звароце, – гэта дэманстрацыя таго, як можна нягледзячы на культурную дэпрэсію і сацыяльную дэзарганізаванасьць працаваць на карысьць нацыянальнае культуры і мяняць той сьвет, у якім ты жывеш.

У першым нумары “Газэты Магілёўскага ТБМ” зьмешчаныя артыкулы, прысьвечаныя Магілёўскаму паўстаньню 1661 году, Ратушы, 200-годзьдзю з дня нараджэньня заснавальніка сучаснай беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Наклад першага нумару – 100 асобнікаў. Плянуецца, газэта будзе выходзіць штомесяц.


Гл. таксама:

Магілёўская суполка ТБМ стварае ўласную газэту

00:32 3.02.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы