Першага лютага 2007 году ў інтэрнэце па адрасе mahilou.org зьявіўся сайт Магілёўскай суполкі Таварыства беларускай мовы. Дзе жывуць нашы наведнікі й што чытаюць на сайце? Крыху статысткі за год.Цягам году на нашым сайце было разьмешчана 191 паведамленьне. Паводле статыстыкі Google Analytics, на mahilou.org заходзілі наведнікі з 36 краінаў. Найбольшая колькасьць – зь Беларусі (81,64% наведваньняў). На другім месцы – ЗША (4,36%), далей ідуць Польшча (3,94%), Літва (2,06%), Расея (1,98%), Вялікабрытанія (1,04%), Нямеччына (0,97%). Найбольш папулярныя матэрыялы сайту: 1. Аляксандар Мілінкевіч наведвае Магілёў (фота) 2. Канцэрт “Recha” у Магілёве (фота, відэа) 3. Дзень чацьвёрты: прыход захоплівае новыя тэрыторыі (фота)4. Фатаздымкі Ратушы: звонку й унутры5. Вечарына напярэдадні Дня волі (фотарэпартаж)6. Магілёўскі бальзам (фота)7. Моладзь ушанавала ахвяраў паводкі 1942 году (фота)8. Заўчасна пайшоў з жыцця Лявон Драздоў (архіўныя здымкі)9. Адбылося адзначэньне ўгодкаў наданьня Магдэбурскага права ды паўстаньня 1661 году (фота)10. Другі дзень руйнуецца культурны слой Замчышча (фота)Вы таксама можаце стаць аўтарам нашага сайту. Дасылайце свае артыкулы й прапановы на адрас zdymki@gmail.com. 00:01 1.02.2008 |