галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

1-га лютага: Акудовіч, Клінаў, Жбанкоў
Імпрэза з удзелам Валянціна Акудовіча, Артура Клінава й Максіма Жбанкова адбудзецца ў Магілёве 1 лютага а 18:30. Як чакаецца, магілёўцам будзе прэзэнтаваны аўтабіяграфічны раман Артура Клінава "Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца".

1-га лютага: Акудовіч, Клінаў, ЖбанкоўРаман выйшаў у сэрыі "Кнігарня "Наша Ніва", а да гэтага быў выдадзены ў Нямеччыне. Ён напісаны як падарожная кніжка па Менску і ўтрымлівае арыгінальныя фатаздымкі. Горад Сонца для А.Клінава — гэта цэнтар Менску, пабудаваны ў стылі сталінскага ампіру ў 1930—1950-я гады. Аўтар лічыць, што Горад Сонца ня мог увасобіцца ў іншым месцы.

Паводле слоў мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, калі Павал Шпілеўскі і Ўладзіслаў Сыракомля асэнсавалі Менск у XIX стагодзьдзі, дык А.Клінаў надаў гораду самакаштоўнасьць на пачатку XXI стагодзьдзя.

Больш падрабязна:

388-35-61 (Алег)

Выкарыстаныя матэрыялы belapan.com


Архітэктар з адукацыі, Клінаў дае трапныя й вымоўныя характарыстыкі архітэктуры Гораду Сонца. Ён выдатна ведае кошт тых ці іншых ансамбляў і дае зразумець нават анальфабэтам, чаму варта вышэй трымаць галаву, ідучы паўз парадныя брамы й калянады. Бо ідучы па цэнтры Менску — ідзеш нібы на парадзе да самога Шчасьця. «Каб дабрацца да мяжы Гораду Сонца, давядзецца праехаць кілямэтраў дваццаць забудоваю, што больш‑менш падобная ў любым вялікім горадзе сьвету». Не пашанцавала будаўнікам Менску на мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў. Будавалі, праектавалі, а ў выніку — усё, як недаробленае. А вось у часы Краіны Шчасьця задумаў быў Лангбард Дом ураду ці Опэру. І не было праблемаў! Усе будоўлі занялі толькі пяць гадоў! Менск стаўся Горадам Сонца. І ён ніколі ня быў «шэрай мышкаю». Ні гістарычна, ні архітэктурна. Проста сама Беларусь была шэрай плямаю ў шэрай зоне Памежжа. Недаступнай звонку й непрыдатнай для самаацэнкі. Бо была ў вялізарным цені Брамаў Шчасьця вялізарнай краіны.

Сяргей Харэўскі, "Наша Ніва"

00:22 31.01.2008
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы