Беларуская група ў садку: тэхнічныя пытаньні вырашаныя?
Праблемы тэхнічнага характару, якія замінаюць пачатку працы беларускамоўнай групы ў 81-ым дзіцячым садку, былі абмеркаваныя 22 лістапада падчас сустрэчы з начальнікам аддзелу адукацыі Ленінскага раёну Магілёва Аляксандрам Гапеевым.
У сустрэчы ўзялі ўдзел старшыня гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў і прадстаўнік бацькоў – Зьміцер Салаўёў.
З-за адсутнасьці належнага забесьпячэньня, беларускамоўная група пакуль існуе толькі на паперы.
Аляксандар Гапееў запэўніў, што бліжэйшым часам усе тэхнічныя праблемы ў справе стварэньня беларускай групы будуць вырашаныя.