Пытаньне фінансаваньня беларускамоўнай групы разгледзяць у кастрычніку
У чацьвер 27 верасьня адбылася сустрэча прадстаўнікоў Магілёўскага абласнога ўпраўленьня адукацыі з бацькамі, якія жадаюць аддаць сваіх дзяцей у групу зь беларускай мовай выхаваньня. У сустрэчы бралі ўдзел старшыня гарадзкой суполкі ТБМ Алег Дзьячкоў, Аляксей Бацюкоў ды Зьміцер Салаўёў.
На сёньня чыноўнікі маюць 5 заяў ад бацькоў на дашкольнае выхаваньне па-беларуску. Трое зь пецярых дзяцей – аднаго ўзросту. На сустрэчы было зазначана, што стварыць беларускамоўную групу магчыма ў 81 садку, але зараз на гэта няма сродкаў.
У выніку спэцыялісты ўпраўленьня адукацыі паведамілі, што пытаньне фінансаваньня беларускай групы ў садку будзе абмеркаванае на паседжаньні Ленінскага райвыканкаму ў кастрычніку.