галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Лукашук, Мацур і Арлоў прыедуць у Магілёў
Лукашук, Мацур і Арлоў прыедуць у Магілёў У суботу 22 верасьня а 16.00 у Магілёве адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі “Імёны Свабоды”. У імпрэзе возьмуць удзел аўтар кнігі – пісьменьнік Уладзімер Арлоў, журналіст Аляксандар Лукашук, мастак Генадзь Мацур. Уваход вольны.

Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне 24-03-36 альбо 388-35-61 (Алег).

“Як вядома, радыёперадачы жывуць адну хвіліну, пакуль іх чуеш. А кнігу, асобныя сюжэты, можна перачытваць шмат разоў.

Працуючы над кнігай, я рэцэнзаваў тое, што тычыцца пэрыяду нямецкай акупацыі і эміграцыі. Страшна было цікава тое, што тычыцца сучаснасьці, дзеячаў, якія адышлі нядаўна. Я працаваў і як экспэрт, і мне самому было проста вельмі цікава пачытаць сюжэты, зьвязаныя з гэтымі людзьмі. З многімі я сутыкаўся, многіх добра ведаў, як, напрыклад, бліскучага гісторыка Ўладзімера Емяльянчыка.

У кніжцы 261 партрэт. Уладзімер Арлоў зрабіў такую малую энцыкляпэдыю беларускай Свабоды. За два стагодзьдзі ў нас было шмат дзеячаў, якія прынесьлі сваю ахвяру на алтар Бацькаўшчыны. Натуральна, што кнігу можна пашыраць. Адзінае я хацеў, каб гэтая кніга расла ўглыб за кошт дзеячаў, якія ўжо даўно адышлі ад нас, і ні ў якім разе не коштам сучаснікаў, якія змагаюцца за свабоду і жывуць на шчасьце сваім блізкім і сябрам”.

Рэцэнзэнт кнігі Ўладзімера Арлова гісторык Алег Гардзіенка, svaboda.org

20:44 17.09.2007
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы