Мінулымі выходнымі сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны наведалі Воршу ды Смаляны.
У Воршы ўдзельнікі вандроўкі наведалі Музэй Уладзімера Караткевіча, Музэй этнаграфіі, Куцеінскі манастыр, у Смалянах (Аршанскі раён) – дзеючую праваслаўную царкву 18-га ст., касьцёл дамініканцаў 18 ст., рэшткі замка Сангушкаў (17 ст.), магілу пісьменьніка й паэта Тамаша Зана.
Ворша
У Музэі Ўладзімера Караткевіча. Фота А.Ліціна
Дом, у якім пэўны час жыў Уладзімер Караткевіч
Школа, у якой вучыўся Ўладзімер Караткевіч
Фота А.Ліціна
Куцеінскі манастыр. Фота А.Ліціна
Куцеінскі манастыр. Заснаваны ў 1623 годзе на сродкі й па хадайніцтву Магілёўскага праваслаўнага брацтва ў сутоках Дняпра й Куцеінкі. У 1630 годзе беларускі асьветнік і кнігадрукар Сьпірыдон Собаль заснаваў пры манастыры друкарню.
Побач з Музэям этнаграфіі. Фота А.Ліціна
Музэй этнаграфіі. Знаходзіцца ў будынку вадзянога млына. Млын пабудаваны ў 1902 годзе на канале, які злучае р. Аршыцу з Дняпром.
Смаляны
Смалянскі замак. Пабудаваны да 1626 г. князем С.Сангушкам-Ковельскім. Першапачаткова замак быў пафарбаваны ў белы колер. Фота А.Ліціна
Спаса-Праабражэнская царква. Пабудавана ў другой палове 18 ст. з дрэва. Фота А.Ліціна
Касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі 18 ст. Фота А.Ліціна
Фота А.Ліціна
На магіле паэта й пісьменьніка Тамаша Зана. Фота А.Ліціна