У Магілёве адбылася акцыя памяці ахвяр трагедыі на Дубравенцы 1942 году. Тады ў выніку прарыву чыгуначнага насыпу шквал вады зруйнаваў усю вуліцу ўздоўж ракі, каля 2 тысяч чалавек загінулі. Сёньня ў чарговую гадавіну трагедыі маладыя магілёўцы, пераважна студэнты БРУ, усклалі кветкі на беразе Дубравенкі. Таксама быў падпісаны зварот да гарадзкіх уладаў з прапановай усталяваць памятны знак на ўзьбярэжжы ракі. У акцыі ўзялі ўдзел каля 40 чалавек. Магілёў, 10 красавіка 2006 г.: 01:40 13.04.2007 |