галоўная :: праекты :: спасылкі :: сувязь

Талакой упарадкавалі помнік прыроды
Талакой упарадкавалі помнік прыроды Магілёўская арганізацыя Таварыства беларускай мовы і дэпутат гарсавету Аляксандар Агееў ініцыявалі талаку.

Грамадзкія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова й жыхары мікрараёну Саломенка парадкуюць тэрыторыю помніка прыроды рэспубліканскага значэньня “Палыкавіцкая крыніца”.

За два дні талакоўцы прыбралі сьмецьце й высадзілі алею маладых дрэўцаў.

“Палыкавіцкая крыніца” — унікальны прыродны помнік. Аб’ём вады, што струменіць зь зямных нетраў, адзін з найвялікшых у краіне.

На тэрыторыі крыніцы адраджаецца праваслаўны прыход, які і даглядае крыніцу.

Што да прылеглай тэрыторыі, то людзі ня раз баранілі яе ад забудовы катэджамі. Грамадзкія эколягі спрабуюць заснаваць тут заказьнік.

Ад 2003 году за захаваньне прыроднага асяродзьдзя крыніцы змагаецца Аляксандар Агееў. Менавіта абарона крыніцы сталася штуршком для ягонага дэпутацтва. Цяпер ён штогоду ініцыюе талаку, да якой далучаюцца і ягоныя выбарцы, жыхары мікрараёну Саломенка.

Талакой упарадкавалі помнік прыроды

Аляксандар Агееў


Радыё Свабода

23:08 12.04.2007
Дадаць камэнтар
Жывы МагілёўБеларускі Маладзевы Рух у Амерыцы